Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Аб'яўленьня | 10 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I бачыў я другога ангіла дужога, што зыходзіў зь неба, будучы адзеўшыся булаком, і над галавою ў яго была вясёлка, і від ягоны, як сонца, і ногі ягоныя, як стаўпы агняныя;
2 I меў у руццэ сваёй сувойчык разьвіты. I пастанавіў ён правую нагу сваю на мора, а левую на зямлю,
3 I гукнуў вялікім голасам, як равець леў; і як ён гукнуў, тады сем громаў прамовілі галасамі сваімі.
4 I як сем громаў прамовілі, я вось, зьбіраўся пісаць; але пачуў голас ізь неба, што казаў: «Запячатуй, што прамовілі сем громаў, і ня пішы гэтага».
5 I ангіл, што я бачыў, як стаяў на мору й на зямлі, падняў правіцу сваю да неба
6 І прысягаў на Жывучага на векі вякоў, Каторы стварыў неба й тое, што на ім, і зямлю й тое, што на ёй, і мора й тое, што ў ім, што балей адвалокі ня будзе;
7 Але ў днёх голасу сёмага ангіла, як ён затрубе, зьдзеецца тайна Божая, як Ён абясьціў Добрую навіну слугам Сваім, прарокам.
8 I тый голас, што я чуў зь неба, ізноў гутарыў з імною, і сказаў: «Ідзі, вазьмі разьвіты сувой з рукі ангіла, каторы стаіць на мору і на зямлі».
9 I я пайшоў да ангіла, і сказаў яму: «Дай імне гэты сувойчык». I ён кажа імне: «Вазьмі й зьеж яго; ён будзе гаркі ў жываце тваім, але ў роце тваім будзе салодкі, як мёд».
10 I ўзяў я сувойчык із рукі ў вангіла, і зьеў яго; і ён у роце маім быў, як мёд салодкі; як жа я ізьеў яго, горка стала ў жываце маім.
11 I сказаў ён імне: «Ты маеш ізноў праракаць людам а народам а мовам а шмат якім каралём».

Кніга Аб'яўленьня сьвятога Яана Багаслова, 10 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.