Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Першы да Цімафея | 3 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Вернае слова: калі хто імкнецца мець нагляд, добрае працы зыча.
2 Але нагляднік (япіскап) мае быць беззаганны, муж аднае жонкі, цьвярозы, разумны, прыходны, гасьцінны, здольны вучыць,
3 Ня п'яніца, ня бітун, але лагодны, несьпярэчлівы, не прагавіты,
4 Што добра радзе дамову сваю, мае дзеці свае ў паслухменстве з усёй пасьцівасьцяй;
5 Бо хто ня знае як радзіць дамову сваю, як ён можа апекавацца царквою Божай ?
6 Ня мае быць нова-навернены, каб, будучы пыхаты, ня ўпаў у віну дзявальскую.
7 Але надабе, каб празь яго таксама добра сьветчылі звонку, каб ня ўпаў пад упікі і ў пастку дзявальскую.
8 Дзяканы маюць таксама быць зважныя, ня двуслоўныя, не адданыя шмат віну, ня шукаючыя не справядлівае карысьці,
9 Дзержачыя тайну веры з чыстым сумленьням.
10 Хай яны таксама спачатку будуць выпрабаваныя; тады, будучы беззаганнымі, няхай служаць.
11 Жонкі таксама хай будуць зважныя, не абмоўцы, цьвярозыя, у вусім верныя.
12 Дзяканы хай будуць мужы аднае жонкі, каторыя добра кіравалі б дзеці свае й дом свой;
13 Бо тыя, што добра служылі б, адзяржаць сабе добрае становішча і вялікую адвагу ў веры, каторая ў Хрысту Ісусу.
14 Гэта пішу табе, спадзяючыся неўзабаве прыйсьці да цябе,
15 Але, калі забаўлюся, каб ты ведаў, як маеш паступаць у доме Божым, каторы ё Царква Бога Жывога, стоўп а под праўды.
16 I яўна вялікая тайна набожнасьці: Бог зьявіўся ў целе, аправіўся ў Духу, быў бачаны ангіламі, абяшчаны ў народах, уверылі ў Яго на сьвеце, узяты ў гарыню ў славе.

Першы ліст сьвятога Паўлы апостала да Цімоха, 3 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.