Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Другі да Карынцян | 6 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 А, як супрацаўні, мы таксама молім, каб ласкі Божае вы дарма не прынялі.
2 Бо кажа: «У часе прыгодным Я пачуў цябе і ў дзень спасеньня памог табе». Вось, цяпер час прыгодны, вось, цяпер дзень спасеньня.
3 Мы ня робім ніякае пераказы ні ў чым, каб ня было вінавана слугаваньне;
4 Але ў вусім паручаючыся, як слугачыя Божыя, у вялікай трывалкосьці, у няшчасьцях, у патрэбах, у ватугах,
5 У вытнях, у вязьніцах, сумятні, у гарапашнасьці, у чукавасьці, у пастох,
6 У чысьціні, у ведзе, у цярплівосьці, у дабрыні, у Духу Сьвятым, у нядвудушнай міласьці,
7 У слове праўды, у сіле Божай, із зброяй справядлівасьці ў правай і левай руццэ,
8 Пераз славу й няславу, пераз благія дзейкі й добрыя дзейкі, як ашуканцы й праўдзівыя;
9 Як няведамыя й добра ведамыя; як паміраючыя, але, вось, мы жывыя; як караныя, але не забітыя;
10 Як смутныя, але заўсёды радыя; як убогія, але багацячыя шмат каго; як нічога нямаючыя, але дзяржачыя ўсе.
11 Вусны нашы адчыненыя да вас, Карынцяне, сэрца наша расшырана.
12 Вы ня сьцісьненыя ў нас, але сьцісьненыя ў нутрох сваіх.
13 I ўзаемна (кажу, як дзяцём) — няхай таксама расшырыцца сэрца вашае.
14 У нясобствавае йго не ўпрагайцеся зь нявернікамі; бо што за супалка справядлівасьці зь бяспраўям? або што за ўзаем'е сьвятліні зь цямнотаю ?
15 I што за згода Хрыста зь веляром ? Або што за дзель верніку зь нявернікамі ?
16 I што за задзіночаньне дому Божага з балванамі? Бо вы дом Бога жывога, як Бог сказаў: «Буду жыхарыць сярод іх і хадзіць сярод іх; і буду іх Богам, а яны будуць Маім людам.
17 Затым выйдзіце з пасярод іх і будзьце аддзеленыя, кажа Спадар, і не дакранайцеся да нячыстага, і Я рада прыйму вас;
18 I буду вам за Айца, а вы Імне будзеце за сыноў і дачкі, кажа Спадар Усемагучы».

Другі ліст сьв. Паўлы апостала да Карынцян, 6 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.