Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Другі да Карынцян | 9 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Бо праз памогу сьвятым лішне імне пісаць вам,
2 Бо ведаю гатоў вашу, каторай я хваліўся Македонянам, што Ахая прыгатаваўшыся ад леташняга году, і рупатлівасьць ваша захоціла вялікі лік.
3 Братоў жа я паслаў, каб гэна пахвала наша вамі ня была пустой узглядам гэтага, каб, як я казаў, вы былі прыгатаваўшыся,
4 Каб не прылучылася, як прыйдуць із імною Макядоняне і засьпеюць вас непрыгатаваўшыся, што былі б мы (не кажу вы) засаромлены з гэтага даверу.
5 Затым я ўважаў за канечне патрэбнае маліць братоў пайсьці да вас і загадзя скончыць уперад абешчанае дабраславенства вашае, каб яно магло быць гатова, як дабраславенства, а ня як гальлівасьць.
6 Гэта ж так: хто сее шчадна, і жаць будзе шчадна; а хто сее дабраславенства, і пажнець дабраславенства.
7 Кажны, як замерыў у сэрцу сваім, ня ў смутку ані з прынукі, бо ахвотна даючага любе Бог.
8 Бог жа можа забагаціць вас кажнай ласкаю, каб вы заўсёды і ўсяго мелі даволі, каб былі багатыя кажным добрым учынкам,
9 Як напісана: «Рассыпаў, даў бедным, справядлівасьць Ягоная трывае на векі».
10 Тый жа, што дастаўляе сяўбу сяўбіту, даставе й хлеб на ежу, і памножа сяўбу вашу, і прыспора плады справядлівасьці вашае,
11 Каб вы ўсяляк забагацелі дзеля кажнае шчырае шчодрасьці, каторая пераз нас дзее дзякаваньне Богу.
12 Бо памога слугаваньня гэтага ня толькі запаўняе нястачу сьвятых, але й збыткуе ў шмат дзякаваньняў Богу.
13 З даведаньня гэтае службы яны славяць Бога за падаўкосьць вызнаньня вашага Дабравесьці Хрыстовае і за шчырае ўзаем'е зь імі а з усімі,
14 I моляцца за вас, і тужаць па вас з прычыны нязьмернае ласкі Божае вам.
15 Дзякі Богу за неапісальны дар Ягоны!

Другі ліст сьв. Паўлы апостала да Карынцян, 9 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.