Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Другапраўе | 27 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I расказаў Масей а старцы Ізраелявы люду, кажучы: «Дзяржыце ўсе расказаньне, каторае расказую вам цяпер.
2 I будзе таго дня, калі пярэйдзеце Ёрдан да зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе, тады пастанаві сабе вялікія камяні й пабяліце іх вапнаю;
3 I напішы на іх усі словы права гэтага, як пярэйдзеш, каб ты ўвыйшоў у зямлю, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе, зямлю, што цячэць малаком а мёдам, як казаў табе СПАДАР, Бог айцоў тваіх.
4 I будзе, як пярэйдзеце Ёрдан, пастановіце камяні тыя, як я расказую вам цяпер, на гары Гевал, і пабяліце іх вапнаю.
5 I збудуй там аброчнік СПАДАРУ, Богу свайму, аброчнік із камянёў, не нахінаючы на іх зялеза.
6 З камянёў суцэльных збудуй аброчнік СПАДАРУ, Богу свайму, і ўзнось на ім аброкі, усепаленьні СПАДАРУ, Богу свайму.
7 I абракай аброкі супакойныя, і еж там, і весяліся перад СПАДАРОМ, Богам сваім.
8 I напішы на камянёх усі словы права гэтага вельмі выразьліва».
9 I гукаў Масей а сьвятары Левіты ўсяму Ізраелю, кажучы: «Уважай а слухай, Ізраелю: гэгага дня ты стаў людам СПАДАРА, Бога свайго.
10 Дык слухай голасу СПАДАРА, Бога свайго, і паўні расказаньні Ягоныя а ўставы Ягоныя, каторыя расказую табе цяпер».
11 I расказаў Масей народу таго дня, кажучы:
12 «Гэтыя маюць стаць, каб дабраславіць народ на гары Ґерызым, як пярэйдзеце Ёрдан: Сымон, Леў, Юда, Іссасхар, Язэп а Венямін.
13 А гэтыя маюць стаяць, каб праклінаць на гары Гевал: Рувін, Гад, Ашэр, Завулон, Дан а Неффалім.
14 А Левіты адкажуць і скажуць кажнаму мужу Ізраелцу вялікім голасам:
15 “Пракляты чалавек, што зробе выразаны й літы абраз, брыду перад СПАДАРОМ, работу рук майстры, і пастанове яго патай”. I адкажа ўвесь люд і скажа: “Амін”.
16 “Пракляты, хто ўлегцы мае айца свайго а маці сваю”. I скажа ўвесь люд: “Амін”.
17 “Пракляты, хто ўзрушае межы прыяцеля свайго”. I скажа ўвесьлюд: “Амін”.
18 “Пракляты, хто нявіснога зьбівае з дарогі”. I скажа ўвесь люд: “Амін”.
19 “Пракляты, хто адхінае суд чужаземца, сіраты а ўдавы”. I скажа ўвесь люд: “Амін”.
20 “Пракляты, хто ляжа із жонкаю айца свайго, бо ён адкрыў крысо айца свайго”. I скажа ўвесь люд: “Амін”.
21 “Пракляты, хто ляжа зь якім-колечы статкам”. I скажа ўвесь люд: “Амін”.
22 “Пракляты, хто ляжа ізь сястрою сваёю, з дачкою маці свае”. I скажа ўвесь люд: “Амін”.
23 “Пракляты, хто ляжа зь цешчаю сваёю”. I скажа ўвесь люд: “Амін”.
24 “Пракляты, хто бярэць лапаны, каб забіць душу, кроў нявінную”. I скажа ўвесь люд: “Амін”.
25 “Пракляты, хто ўтайку забівае прыяцеля свайго”. I скажа ўвесь люд: “Амін”.
26 “Пракляты, хто ня выпаўне словаў права гэтага, каб іх паўніць”. I скажа ўвесь люд: “Амін”.

Пятая кніга Масеява: Другапраўе, 27 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.