Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Другапраўе | 21 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Як у зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе ў дзяржаньне, будзе знойдзены забіты, упалы на полю, і няма ведама, хто забіў яго;
2 То няхай выйдуць старцы твае а судзьдзі твае і памераюць аж да местаў, каторыя наўкола забітага;
3 I месцкія старцы места, найбліжшага да забітага, хай возьмуць цяліцу, каторай не рабілі, каторая не насіла йга;
4 I хай спусьцяць старцы таго места тую цяліцу ў даліну; зь цякучай вадою, каторая ня ўроблена а не засеяна, і хай зломяць завыек там цяліцы ў даліне;
5 I дабліжацца сьвятары, сынове Левавы, (бо іх абраў СПАДАР, Бог твой, служыць Яму й дабраславіць імям СПАДАРА, і подле словаў іхных хай будзе ўсялякая сьпярэчная справа й усялякае пабіцьце),
6 I ўсі старцы места таго, найбліжшыя да забітага, хай умыюць рукі свае над цяліцаю, каторай завыек зламілі ў даліне,
7 I асьветчаць, і скажуць: “Рукі нашыя не разьлілі крыві гэтае, і вочы нашы ня бачылі;
8 Залашчся над людам Сваім Ізраелям, каторы Ты выкупіў, СПАДАРУ, і ня дай віны крыві нявіннай пасярод люду Свайго Ізраеля”. I даравана ім кроў гэта.
9 А ты выкараніш із нутра свайго кроў нявіннага, калі зробіш справядлівае перад ачыма СПАДАРА.
10 Як выйдзеш на вайну супроці варагоў сваіх, і аддасьць яго СПАДАР, Бог твой, у рукі твае, і возьмеш яго ў палон,
11 I абачыш памеж палоненых пазорную жонку, і пажадаеш яе, і возьмеш яе сабе за жонку;
12 Дык прывядзі яе да дому свайго, і хай яна аголе галаву сваю, і ўпарадкуе ногці свае,
13 I хай здыйме ізь сябе палоненіцкую адзежу сваю, і хай жывець у доме тваім, і плача па айцу сваім а па маці сваёй месяц; і просьле гэтага ты можаш увыйсьці да яе й стаць яе мужам, і яна будзе тваёй жонкаю.
14 Калі ж пасьлей не захочаш яе, то адпусьці яе, подле жаданьня душы ейнае, але ніяк не прадавай яе за срэбра і ня зьдзекуйся зь яе, бо ты паніжыў яе.
15 Калі ў каго будуць дзьве жонкі, адна любая, а другая ненавісная, і народзяць яму сыноў, як любая, так і ненавісная, і пяршак будзе сын ненавіснай;
16 То, у дзень падзелу сыном сваім меньня свайго, ён ня можа абраць сына любае за першака перад першародным сынам ненавіснае;
17 Але першака, сына ненавіснае, хай прызнае, каб даць яму падвойную дзель з усёга, што ў яго знойдзецца; бо ён пачатак сілы, у яго права першака.
18 Калі ў каго будзе сын упорлівы а праціўны, што ня слухае голасу айца свайго а голасу маці свае, і яны каралі яго, але ён ня слухае іх;
19 Дык хай схопяць яго ацец ягоны а маці ягоная і вывядуць яго да старцоў места ягонага і да брамы месца ягонага,
20 I скажуць старцом места ягонага: “Гэты сын наш упорлівы а праціўны, ня слухае голасу нашага, жарло а п’яніца”;
21 I ўкамянуюць яго ўсі жыхары места ягонага, і памрэць; і выкарані ліха з пасярод сябе, і ўвесь Ізраель пачуюць а пабаяцца.
22 I калі ў кім будзе грэх, варты сьмерці, і яму будзе зроблена сьмерць, і ты засіліш яго на дзерве;
23 То цела ягонае ня мае начаваць на дзерве, але пахавай, пахавай таго ж дня яго; бо пракляты перад Богам засілены, і ня плюгаў зямлі свае, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе на спадак.

Пятая кніга Масеява: Другапраўе, 21 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.