Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Першы Яана | 5 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Кажны, хто вера, што Ісус ё Хрыстос, з Бога нарадзіўся, і кажны, хто мілуе Таго, Каторы нарадзіў, мілуе й народжанага зь Яго.
2 З тога пазнаем, што мы мілуем дзеці Божыя, калі мілуем Бога й дзяржым расказаньні Ягоныя.
3 Бо гэта ё міласьць Бога, каб мы дзяржалі расказаньні Ягоныя; і расказаньні Ягоныя не цяжкія.
4 Бо ўсе, што нарадзілася з Бога, перамагае сьвет; і гэта ё перамога, што перамагла сьвет, вера наша.
5 Хто перамагае сьвет, калі ня тый, хто вера, што Ісус ё Сын Божы?
6 Гэты ё Ісус Хрыстос, прышлы вадою й крывёю, не вадою адно, але вадою й крывёю; і Дух сьветча празь Яго, бо Дух ё праўда.
7 Бо тры сьветчаць на небе: Айцец, Слова а Дух сьвяты; і гэтыя тры адно.
8 I тры, што сьветчаць на зямлі: дух і вада і кроў; і гэтыя тры згодныя ў вадным.
9 Калі мы прыймаем сьветчаньне людзкое, сьветчаньне Божае — большае, бо гэта ё сьветчаньне Божае, каторым пасьветчыў праз Сына Свайго.
10 Хто вера ў Сына Божага, мае сьветчаньне ў сабе самым; хто ня вера Богу, мае Яго за маныша, бо не паверыў сьветчаньню, каторым Бог пасьветчыў праз Сына Свайго.
11 I гэта ё сьветчаньне, што Бог даў нам жыцьцё вечнае, а гэта жыцьцё ё ў Сыну Ягоным.
12 Хто мае Сына, мае жыцьцё; хто ня мае Сына, ня мае жыцьця.
13 Гэта напісаў я вам, каб вы ведалі, што вы, каторыя верыце ў імя Сына Божага, маеце жыцьцё вечнае.
14 I вось, адвага, каторую мы маем да Яго, што калі просім у Яго чаго-колечы подле волі Ягонае, Ён слухае нас;
15 А калі мы ведаем, што Ён слухае нас, чаго-колечы толькі просім, — ведаем, што адзяржым прошанае ў Яго.
16 Калі хто бача брата свайго, што грэша грэхам не да сьмерці, няхай просе, і ён дасьць яму жыцьцё, таму, што ня грэша да сьмерці. Ё грэх да сьмерці: не праз тый кажу, каб ён маліўся.
17 Кажная несправядлівасьць ё грэх, ды ё грэх не да сьмерці.
18 Мы ведаем, што кажны, народжаны з Бога, ня грэша; але народжаны з Бога заховуе сябе, і злы не датыкаецца да яго.
19 Мы ведаем, што мы з Бога, і што ўвесь сьвет ляжыць у нягоднасьці.
20 I ведаем, што Сын Божы прышоў і даў нам розум, каб мы зналі Таго, Хто ё праўда, і мы ў Тым, Каторы праўда, у Сыну Ягоным Ісусу Хрысту: Гэты ё праўдзівы Бог і жыцьцё вечнае.
21 Дзеткі! сьцеражыцеся балваноў.

Першы суборны ліст сьвятога Яана апостала Багаслова, 5 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.