Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Першы Яана | 3 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Глядзіце, што за міласьць даў нам Айцец, каб нам звацца дзецьмі Божымі, і мы імі ё. Сьвет затым ня знае нас, што не пазнаў Яго.
2 Умілаваныя! мы цяпер дзеткі Божыя; але яшчэ ня зьяўлена, што будзем. Ведаем толькі, што, як зьявіцца, будзем падобныя да Яго, бо абачым Яго, як Ён ё.
3 I кажны, што мае гэтую надзею на Яго, ачышчае сябе, як Ё чысты.
4 Кажны, хто чыне грэх, чыне й бяспраўе; і грэх ё бяспраўе.
5 I вы ведаеце, што Ён зьявіўся, каб узяць грахі нашы, а ў Ім няма грэху.
6 Кажны, хто трывае ў Ім, ня грэша; кажны, хто грэша, ня бачыў Яго ані пазнаў Яго.
7 Дзеткі! няхай ня зводзе вас ніхто. Хто чыне справядлівасьць, тый справядлівы, як і Ён справядлівы;
8 Хто чыне грэх, тый ад дзявала, бо ад пачатку дзявал грэша. Дзеля таго зьявіўся Сын Божы, каб памярцьвіць учынкі дзявалавы.
9 Кажны, хто нарадзіўся з Бога, ня чыне грэху, бо семя Ягонае трывае ў ім; і ён ня можа грашыць, бо народжаны з Бога.
10 Гэтым паказаны дзеці Божыя й дзеці дзявалавы: кажны, хто ня чыне справядлівасьці, ня ё з Бога, і хто ня любе брата свайго.
11 Бо гэткая ведамка, што вы чулі ад пачатку, каб мы мілавалі адно аднаго,
12 Ня як Каін, што быў із злога і забіў брата свайго. I чаму забіў яго? Бо ўчынкі ягоныя былі нягодныя, а брата ягонага справядлівыя.
13 Ня дзівуйцеся, браты, калі сьвет ненавідзе вас.
14 Мы ведаем, што мы перайшлі ізь сьмерці да жыцьця, бо мілуем братоў; хто ня мілуе брата, трывае ў сьмерці.
15 Кажны, хто ненавідзе брата свайго, ёсьць убіўца; а вы ведаеце, што ніякі ўбіўца ня мае жыцьця, ў ім трываючага.
16 Міласьць пазналі мы з тога, што Ён аддаў за нас жыцьцё Свае: і мы маем за братоў аддаваць жыцьці свае.
17 Бо хто бы меў меньне гэтага сьвету, і бачыў брата свайго ў нудзе, і зачыніў сэрца свае перад ім, — як трывае міласьць Божая ў ім ?
18 Дзеткі! мілуйма ня словам ані языком, але ўчынкамі а праўдаю.
19 З гэтага пазнаем, што мы з праўды, і супакоім сэрцы свае перад Ім;
20 Бо калі сэрца наша судзе нас, пагатове Бог, вялікшы за сэрца нашае і зналы ўсяго.
21 Умілаваныя! калі сэрца наша ня судзе нас, мы маем адвагу да Бога,
22 I, чаго толькі папросім у Яго, адзяржым, бо дзяржым расказаньні Ягоныя і чынім любае перад Ім.
23 А гэта расказаньне Ягонае, каб мы верылі ў імя Сына Ягонага, Ісуса Хрыста, і мілавалі адзін аднаго, як Ён выдаў нам расказаньне.
24 I хто дзяржыць расказаньні Ягоныя, тый трывае ў Ім, і Ён у тым. I з тога пазнаем, што Ён перабывае ў нас, з Духа, каторага Ён даў нам.

Першы суборны ліст сьвятога Яана апостала Багаслова, 3 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.