Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 I гукаў СПАДАР Масею а Аарону, кажучы:
2 «Палічы сыноў Когафовых із сыноў Левавых па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных,
3 Ад трыццацёх год і вышэй да пяцьдзясят год, кажнага здольнага да войска, каб рабіць работу ў будане збору.
4 Во служэньне сыноў Когафовых у будане збору: Сьвятое сьвятых.
5 I прыдуць Аарон а сыны ягоныя, як табару надабе крануцца ў дарогу, і спусьцяць запінаху запоны, і накрыюць ёю скрыню сьветчаньня.
6 I пакладуць на яе прыкрыцьце із скур барсуковых, і звыш яго накрыюць сінюсенькаю тканіною, і ўсунуць нашулкі яе.
7 I стол Выкладу засьцеляць сіняю тканіною, і пастановяць на ім місы а талеркі а ложкі а коўні на ўзьліваньне, і хлеб штачасны мае быць на ім.
8 I засьцеляць тканіну чырвовую, накрыюць яго накрыцьцям із скуры барсуковае, і ўсунуць нашулкі яго.
9 I возьмуць тканіну сінюю, і пакрыюць сьветач сьвятла а лянпы яго а абцужкі яго а канчаранкі яго а ўсі судзіны да алівы, каторымі паслугуюцца пры ім;
10 I ўставяць яго а ўсі судзіны яго ўнутр пакрыцьця із скураў барсуковых, і паложаць на нашулкі.
11 I залаты аброчнік засьцеляць сіняю тканіною, і накрыюць яго накрыцьцям із скураў барсуковых, і ўсунуць нашулкі яго.
12 I возьмуць усі рэчы службовыя, каторымі паслугуюцца ў сьвятыні, і паложаць у сінюю тканіну, і накрыюць іх накрыцьцям із скураў барсуковых, і паложаць на нашулкі.
13 I ачысьцяць аброчнік ад попелу, і засьцеляць яго тканіною пурпуроваю.
14 I паложаць на яго ўсі судзіны яго, каторых ужываюць да службы пры ім, — вуглянкі, відзёлкі, лапаткі а чары, усі судзіны аброчніка, і накрыюць яго накрыцьцям із скураў барсуковых, і ўсунуць нашулкі яго.
15 Як скончаць Аарон а сыны ягоныя накрываць сьвятыню й усе судзьдзе сьвятыні, як кранецца табар, то потым прыдуць сынове Когафовы насіць, і хай не датыкаюцца да сьвятыні, каб не памерлі. Гэта цяжар сыноў Когафовых у будане збору.
16 А прызначаньне Елеазара, сына Аарона, сьвятара — аліва да сьвятла а пахнючае кадзіла а кажначасны аброк а алей памазаньня, і дагляд усяе вітальні а ўсяго, што ў ёй, — у сьвятыні і ў судзьдзю яе».
17 I гукаў СПАДАР Масею а Аарону, кажучы:
18 «Не загубіце плямені радзімаў Когафовых з пасярод Левітаў,
19 Але во што зрабіце ім, каб яны былі жывы й не памерлі, як бліжацца да Сьвятога Сьвятых: Аарон а сыны ягоныя хай прыдуць і пастановяць іх кажнага ў службе ягонай і ля цяжару ягонага;
20 I каб ня прышлі глядзець, як накрываюць сьвятыню, каб не памерлі».
21 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
22 «Палічы колькасьць сыноў Ґірсонавых, таксама іх, па дамох айцоў іхных і па радзімах іхных,
23 Ад трыццацёх год і вышэй да пяцьдзясят год, палічы іх кажнага здольнага ваяваць вайну, каб служыць службу пры вітальні збору.
24 Во работа радзімаў Ґірсонавых, каб рабіць і каб насіць:
25 Яны маюць насіць споны вітальні а будану збору, і пакрыцьце яго, і пакрыцьце скураное барсуковае, што зьверху яго, і запону ўходу будану збору,
26 I заслоны панадворку, і запону дзьвярэй брамы да панадворку, каторы ля вітальні й ля аброчніка наўкола, і паварозкі іх, і ўсі судзіны злужэньня іх, і ўсе, што робіцца пры іх, і яны маюць рабіць.
27 Подле слова Аарона а сыноў ягоньгх будзе ўся работа сыноў Ґірсонавых пры ўсялякім цяжару іх і ўсялякай рабоце іх, і паручы ім дагляд над усім, ношаным імі.
28 Гэта работа радзімаў сыноў Ґірсонавых у будане збору і дагляд пад наглядам Іфамара, сына Аарона, сьвятара.
29 Сыноў Мераравых па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных палічы іх.
30 Ад трыццацёх год і вышэй да пяцьдзясят год, палічы кажнага прыходзячага да войска, каб служыць службы пры вітальні збору.
31 I во паручэньне цяжараў іхных, подле ўсіх службаў іхных у будане збору: дошкі вітальні, завалы а стаўпы яе а падложкі яе,
32 I стаўпы панадворку наўкола, і падложкі іх, і кольле іх, і паварозкі іх да ўсіх судзінаў іх і да ўсіх работаў іх; наймя пералічыце судзіны паручэньня цяжараў іхных.
33 Гэта работа радзімаў Мерарычаў пры ўсіх служэньнях іхных пры будане збору пад наглядам Іфамара, сына Аарона сьвятара».
34 I палічылі Масей а Аарон а князі грамады сыноў Когафовых па радзімах іхных і па дамох айцоў іхных,
35 Ад трыццацёх год і вышэй да пяцьдзясят, кажнага прыходзячага да войска, на служэньні ў будане збору.
36 I былі лікі іхныя, па радзімах іхных, дзьве тысячы сямсот пяцьдзясят.
37 Гэта — палічаныя з радзімаў Когафовых, кажны служэц пры будане збору, каторых палічыў Масей а Аарон, подле слова СПАДАРОВАГА Масеям.
38 I лікі сыноў Ґірсонавых па радзімах іхных і па дамох айцоў іхных,
39 Ад трыццацёх год і вышэй да пяцьдзясят год, кажнага прыходзячага да войска, на служэньне ў будане збору.
40 I былі лікі іх па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных дзьве тысячы шасьцьсот трыццаць.
41 Гэта — лікі радзімаў сыноў Ґірсонавых, усі служцы пры будане збору, каторых палічыў Масей а Аарон, подле слова СПАДАРОВАГА.
42 I лікі радзімаў Мерарычаў па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных,
43 Ад трыццацёх год і вышэй да пяцьдзясят год, кажнага прыходзячага да войска, на служэньне пры будане збору.
44 I былі лікі іхныя па радзімах іхных тры тысячы дзьвесьце.
45 Гэта лікі радзімаў Мерарычаў, каторых палічыў Масей а Аарон, подле слова СПАДАРОВАГА Масеям.
46 I ўсі лікі Левітаў, каторых палічыў Масей а Аарон а князі Ізраеля па радзімах іхных і па дамох айцоў іхных,
47 Ад трыццацёх год і вышэй да пяцьдзясят год, кажны прыходзячы служыць службы Божыя, служэньне й служэньне нашэньня ў будане збору.
48 I былі лікі іхныя восьмі тысячаў пяцьсот асьмідзясят.
49 Подле слова СПАДАРОВАГА Масеям прызначаны яны кажны да свайго служэньня, і да свайго нашэньня, і да свайго прызначаньня, як расказаў СПАДАР Масею.

Чацьвертая кніга Масеява: Лікі, 4 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.