Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 I дабліжыліся галавы айцоў радзімы сыноў Ґілеада, сына Махіровага, сына Манасавага з радзімаў сыноў Язэпавых, і гукалі перад Масеям а перад князьмі, галавамі айцоў сыноў Ізраелявых,
2 I сказалі: «Спадару майму СПАДАР расказаў даць зямлю-спадак жэрабям сыном Ізраелявым, і спадару майму расказаў СПАДАР даць спадак Салпагада, брата нашага, дачкам ягоным.
3 Калі ж яны будуць жонкамі якімсь із сыноў плямёнаў сыноў Ізраелявых, дык спадак паменшыцца ад спадку айцоў нашых і дадасца да спадку таго плямені, у каторым яны будуць, і паменшыцца ад адзяржанага жэрабям спадку нашага.
4 I як будуць у сыноў Ізраелявых пяцьдзясятыя ўгодкі, і тады спадак іхны дадасца да спадку таго плямені, у каторым яны будуць, і ад спадку плямені айцоў нашых адыймецца спадак іхны».
5 I расказаў Масей сыном Iзраелявым, подле слова СПАДАРОВАГА, і сказаў: «Добра кажа плямя сыноў Язэпавых.
6 Во слова, каторае расказаў СПАДАР праз Салпагадзянкі, кажучы: “Каго ўпадабаюць вочы іхныя, тых яны могуць быць жонкамі, адылі маюць быць жонкамі ў радзіме плямені айцоў сваіх,
7 Каб не пераходзіў спадак сыноў Ізраелявых з плямені да плямені, бо кажны чалавек сыноў Ізраелявых хай ліпне да спадку плямені айцоў сваіх.
8 I кажная дачка, каторай спадае спадак із плямені сыноў Ізраелявых, то толькі мае з дому плямені айца свайго быць жонкаю, каб сыном Ізраелявым кажнаму спадаў спадак айцоў іхных,
9 I каб не пераходзіў спадак із плямені да плямені іншага; бо кажнае з плямені сыноў Ізраелявых мае ліпці да спадку свайго”».
10 Як расказаў СПАДАР Масею, так і зрабілі Салпагадзянкі.
11 I вышлі Салпагадзянкі Магла, Тырца, Гоґла, Мілка а Ноа замуж за сыноў дзядзькоў сваіх.
12 I ў радзіме сыноў Манаса Язэпенка яны былі жонкамі, і быў спадак іхны ў плямені радзімы айца іхнага.
13 Гэта ё расказаньні а суды, каторыя расказаў СПАДАР Масеям сыном Ізраелявым на раўнінах Моаўскіх, ля Ёрдану, супроці Ерыхону.

Чацьвертая кніга Масеява: Лікі, 36 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.