Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
2 «Раскажы сыном Ізраелявым і скажы ім: як увыйдзеце ў зямлю Канаанскую, дык во зямля, каторая дастанецца вам на спадак, зямля Канаанская подле граніцаў яе:
3 I будзе ў вас паўднявая старана ад пустыні Цын, ля Едому, і будзе ў вас паўднявая граніца ад берагу Салонага мора на ўсход,
4 I заверне вам з паўдня граніца да ўзгор’я Акравіму, і пярэйдзе аж да Цын, і будзе канец яе ад паўдня аж да Кадэш-Барні, і выйдзе да Гацар-Аддару, і пярэйдзе аж да Ацмону.
5 I ськіруецца граніца ад Ацмону да ракі Ягіпецкае, і будзе канец яе супроці мора.
6 I граніцаю заходняй будзе ў вас вялікае мора. I граніца гэта будзе вам граніцаю заходняй.
7 I гэта будзе вам граніца паўночная: ад вялікага мора азначча да гары Гор;
8 Ад гары Гор азначча да Гамафу, і будуць канцы граніцы ля Цэдад;
9 І выйдзе граніца да Цыфрону, і будуць канцы яе ля Гацар-Енану. Гэта будзе ў вас граніца паўночная.
10 I азначча сабе граніцу ўсходнюю ад Гацар-Енану на Шэфам;
11 I зыйдзе граніца ад Шэфаму аж да Рыбля, з усходняга боку Аіна, потым зыйдзе граніца й даткнецца да боку мора Кінэрэф із усходняе стараны.
12 I зыйдзе граніца аж да Ёрдану, і будзе канец яе ля Салонага мора. Гэта будзе вам зямля па граніцах яе наўкола.
13 I расказаў Масей сыном Ізраелявым, кажучы: «Во зямля, каторую вы адзяржыце на спадак жэрабям, каторую расказаў СПАДАР даць дзевяцём плямёнам і палавіцы плямені;
14 Бо плямя сыноў Рувінавых па дамох айцоў сваіх, і плямя сыноў Ґадовых па дамох айцоў сваіх, і палавіца плямені Манасавага ўзялі спадкі свае.
15 Два плямені а палавіца плямені ўзялі спадкі свае за Ёрданом супроці Ерыхону на ўсход, на ўсход сонца».
16 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
17 «Во ймёны мужоў, каторыя будуць даваць на спадак вам зямлю: Елеазар сьвятар а Ігошуа Нунянок;
18 I па адным князю ад плямені вазьміце на дзяльню зямлі.
19 I во ймёны гэтых мужоў: з плямені Юдзінага Калеў Ефунёнак;
20 I з плямені сыноў Сымонавых Самуйла Амігудзёнак;
21 I з плямені Веняміновага Елідад Кіслонёнак;
22 I з плямені сыноў Дановых князь Бук Ёґлянок;
23 I із сыноў Язэпавых: з плямені сыноў Манасавых князь Ганель Ефодзёнак;
24 I з плямені сыноў Яхрэмавых князь Кемуель Шыфтанёнак;
25 Iз плямені сыноў Завулонавых князь Еліцафан Парнашонак;
26 I з плямені сыноў Іссасхаровых князь Палтыель Азанёнак;
27 I з плямені сыноў Ашэровых князь Агігуд Шэламёнак;
28 I з плямені сыноў Неффалімовых князь Педагэль Амігудзёнак».
29 Гэта тыя, каторым расказаў СПАДАР падзяліць сыном Ізраелявым у зямлі Канаанскай.

Чацьвертая кніга Масеява: Лікі, 34 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.