Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
2 «Памсьці помстаю сыноў Ізраелявых Мідзянянам, а потым прылучаны будзеш да люду свайго».
3 I гукаў Масей люду, кажучы: «Узбройце з пасярод сябе людзёў да войска, каб былі яны супроці Мідзянян, зрабіць помсту СПАДАРОВУ над Мідзянянамі;
4 Па тысяча з плямені, па тысяча з плямені ад усіх плямёнаў Ізраелявых пашліце войска».
5 I перадалі з тысячаў Ізраелявых па тысяча з плямені, двананцаць тысячаў узброенага войска.
6 I паслаў іх Масей, па тысяча з плямені, на вайсковую прыгатову, іх а Фінегаса, сына Елеазара, сьвятара, у войска, і сьвятыя судзіны а трубы на трывогу ў руццэ ягонай.
7 I пайшлі паходам на Мідзяна, як расказаў СПАДАР Масею, і забілі кажнага мужчыну.
8 I каралём Мідзянскім зрабілі сьмерць, разам із забітымі іхнымі: Еву а Рэкему а Цуру а Гуру а Рэву, пяцём каралём Мідзянскім, і Валааму Веоронку зрабілі сьмерць мячом.
9 I ўзялі ў палон сынове Ізраелявы жанкі мідзянскія а дзецяняты іхныя, і ўвесь статак іхны, і ўсі стады іхныя, і ўсю маемасьць іхную разглабалі.
10 I ўсі месты іхныя ў дзяржавах іхных, і ўсі замкі іхныя спалілі цяплом.
11 I ўзялі ўсе захопленае і ўвесь здабытак, як ізь людзёў, так і статку.
12 I прывялі да Масея а Елеазара, сьвятара, а да збору сыноў Ізраелявых палоненікаў, і здабытак, і наглабанае да табару на раўніны Моаўскія, каторыя ля Ёрдану, супроці Ерыхону.
13 I вышлі Масей а Елеазар, сьвятар, а ўсі князі збору напярэймы навонкі табару.
14 I ўгневаўся Масей на вайводцаў, на князёў тысячаў а князёў сотняў, каторыя прышлі з войска, з вайны,
15 I сказаў ім Масей: «Вы пакінулі жывую кажную жонку?
16 Вось, яны былі сыном Ізраелявым, на слова Валаама, прычынаю выступу супроці СПАДАРА ў справе Пеора, і было паражэньне ў збору СПАДАРОВЫМ.
17 Дык цяпер зрабіце сьмерць кажнаму мужчыне зь дзецянят, і кажнай жонцы, што пазнала мужа ляжаньням самца, зрабіце сьмерць.
18 А ўсі дзецяняты жаноцкія, каторыя не пазналі ляжаньня самца, пакіньце жывыя сабе.
19 I вы разьляжчася вонках табару на сем дзён; кажны, што забіў чалавека, і кажны, што даткнуўся да забітага, ачысьціцеся на трэйці дзень і на сёмы дзень, вы а палоненікі вашыя.
20 I кажнае адзецьце, і кажную скураную судзіну, і ўсе зробленае з казінае воўны, і ўсе дзярвянае судзьдзе ачысьціце».
21 I сказаў Елеазар сьвятар людзём войска, каторыя йшлі на вайну: «Во ўстава права, каторае расказаў СПАДАР Масею.
22 Адно золата а срэбла, медзь, зялеза, цыну а волава,
23 Кажную рэч, што вытрывае ў цяпле, прапусьціце пераз цяпло, і яна ачысьціцца; а толькі адлучальнаю вадою ачысьціцца ўсе, што ня трывае ў цяпле, дык прапусьціце гэта пераз ваду.
24 I вымыйце адзецьці вашыя на сёмы дзень, і ачысьціцеся, і просьле гэтага ўходзьце ў табар».
25 I сказаў СПАДАР Масею, кажучы:
26 «Палічы колькасьць узятага палону, ад чалавека аж да статку, ты а Елеазар, сьвятар, а галавы з айцоў збору.
27 I падзялі папалам здабытак памеж вояў, што хадзілі на вайну, і ўсім зборам.
28 I аддзялі дань СПАДАРУ ад вояў, што пайшлі на вайну, па аднэй душы зь пяцьсот, зь людзёў а з буйнога статку а з аслоў а з драбнога статку.
29 I з палавіцы іхнае вазьмі, і аддай Елеазару, сьвятару, на ўзьнесеньне СПАДАРУ.
30 I з палавіцы сыноў Ізраелявых вазьмі адну дзель ізь пяцьдзясят, зь людзёў, з буйнога статку, з аслоў а з драбнога статку з усялякае статчыны, і аддай Левітам, паручэньне вітальні СПАДАРОВАЕ дзяржачым».
31 I зрабіў Масей а Елеазар сьвятар, як расказаў СПАДАР Масею.
32 I было здабытку, засталага ад заглабанага, каторы разглабаў люд войска: драбнога статку шасьцьсот семдзясят пяць тысячаў,
33 I буйнога статку семдзясят дзьве тысячы,
34 I аслоў шасьцьдзясят адна тысяча,
35 А душ людзкіх із жанок, каторыя ня зналі ляжаньня самца, усіх душаў трыццаць дзьве тысячы.
36 I была палавіца, дзель тых, што хадзілі на вайну, подле разьліку была: драбнога статку трыста трыццаць сем тысячаў пяцьсот;
37 I дань СПАДАРУ з драбнога статку шасьцьсот семдзясят пяць;
38 А буйнога статку трыццаць шэсьць тысячаў, і дань ізь іх СПАДАРУ семдзясят два;
39 I аслоў трыццаць тысячаў пяцьсот, і дань ізь іх СПАДАРУ шасьцьдзясят адзін;
40 I душаў людзкіх шаснанцаць тысячаў, і дань ізь іх СПАДАРУ трыццаць дзьве душы.
41 I аддаў Масей дань, узьнесеньне СПАДАРУ, Елеазару сьвятару, як расказаў СПАДАР Масею.
42 I з палавіцы сыном Ізраелявым, каторую аддзяліў Масей ад людзёў ваюючых,
43 Была палавіца збору: драбнога статку трыста трыццаць сем тысячаў пяцьсот,
44 Буйнога статку трыццаць шэсьць тысячаў,
45 Аслоў трыццаць тысячаў пяцьсот,
46 I душаў людзкіх шаснанцаць тысячаў.
47 Узяў Масей з палавіцы сыноў Ізраелявых адну дзель ізь пяцьдзясят із чалавека а статчыны, і аддаў гэта Левітам, паручэньне вітальні СПАДАРОВАЕ дзяржачым, як расказаў СПАДАР Масею.
48 I дабліжыліся да Масея вайводцы над тысячмі войска, князі тысячаў а князі сотняў,
49 I сказалі Масею: «Слугі твае палічылі лік ваенных людзёў, каторыя мы мелі пад загадам сваім, і ня было нестаючага ні воднага.
50 I мы прынесьлі дар СПАДАРУ, кажны, каторы знайшоў із залатых рэчаў, ланцужкі, бружлеты, жуковіны, завушніцы а прывескі, на ласкіўчыненьне душам нашым у СПАДАРА».
51 I ўзяў Масей а Елеазар сьвятар золата ў іх, кажную судзіну мастацкую.
52 I было ўсяго золата ўзьнесеньня, каторае ўзьнесьлі СПАДАРУ, шаснанцаць тысячаў сямсот пяцьдзясят сыкляў, ад князёў тысячаў і ад князёў сотняў.
53 Людзі вайсковыя глабалі кажны сабе.
54 I ўзяў Масей а Елеазар сьвятар золата ад князёў тысячаў а сотняў, і прынесьлі яго да будану збору, на памятку сыноў Ізраелявых перад СПАДАРОМ.

Чацьвертая кніга Масеява: Лікі, 31 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.