Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
2 «Раскажы сыном Ізраелявым і скажы ім: “Рупцеся праз дар Мой, хлеб Мой на аброк Імне, прыемны пах Імне, каб дараваны быў Імне ў пару”.
3 I скажы ім: во агняны аброк, каторы вы маеце абракаць СПАДАРУ: баранчыкі аднагоднія дасканальныя на дзень два, на ўсепаленьне штачаснае.
4 Аднаго баранчыка абрачы нараніцы, а другога баранчыка абрачы адвячоркам.
5 I на аброк хлебны дзясятую часьць ефы ценькае мукі, рашчыненай на вытаўчанай аліве чэцьверці гіна.
6 Гэта ўсепаленьне штачаснае, каторае ўчынена было ля гары Сынаю, на прыемны пах, на аброк СПАДАРУ.
7 I ўзьліваньне яго чэцьверць гіна на аднаго баранчыка; на сьвятым месцу ўзьлівай узьліваньне, старое віно СПАДАРУ.
8 А другога баранчыка абракай адвячоркам, як хлебны аброк ранічны, і подле яго ўзьліваньня абрачэш на аброк агняны, прыемны пах СПАДАРУ.
9 А ў дзень сыботні два баранчыкі аднагоднія дасканальныя, і дзьве дзясятыя часьці ценькае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны, і ўзьліваньне яго.
10 Сыботняе ўсепаленьне кажнае сыботы, звыш усепаленьня штачаснага а ўзьліваньня.
11 I на маладзікі вашыя абракайце ўсепаленьне СПАДАРУ: з буйнога статку двое цялят-бычкоў, і аднаго барана, і сем аднагодніх баранчыкаў дасканальных,
12 I тры дзясятыя часьці ценькае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны на адно цялё-бычка, і дзьве дзясятыя часьці ценькае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны на аднаго барана,
13 I на аброк хлебны па дзясятай часьці ценькае мукі, рашчыненай на аліве, на аднаго баранчыка — аброк агняны, прыемны пах СПАДАРУ.
14 I ўзьліваньне іх паў гіна будзе на бычка, і трэйць гіна на барана, і чэцьверць гіна віна на баранчыка. Гэта ўсепаленьне штамесячнае, на кажны месяц году.
15 I адно казянё СПАДАРУ на аброк за грэх; звыш усепаленьня штачаснага маюць абракаць яго з узьліваньням яго.
16 I першага месяца, на чатырнанцаты дзень месяца Пасха СПАДАРУ.
17 I на пятнанцаты дзень гэтага месяца — сьвята; сем дзён маюць есьці праснакі,
18 На першы дзень сьвяты збор; ніякае рамеснае работы не рабіце.
19 I абракайце агняны аброк, усепаленьне СПАДАРУ: з буйнога статку двое цялят-бычкоў, і аднаго барана, і сем аднагодніх баранчыкаў; дасканальныя яны маюць быць у вас.
20 I аброк хлебны іх: ценькае мукі, рашчыненае на аліве, тры дзясятыя часьці на кажнае цялё-бычка, і дзьве дзясятыя часьці на барана зрабіце,
21 I па дзясятай часьці мае быць зроблена на кажнага ізь сямёх баранчыкаў,
22 I адно казянё на аброк за грэх, на ласкіўчыненьне вам.
23 Апрача ранічнага ўсепаленьня, каторае ёсьць усепаленьне штачаснае, зрабіце гэга.
24 Гэтак зрабіце на кажны ізь сямёх дзён: хлеб, аброк агняны, прыемны пах СПАДАРУ; звыш усепаленьня штачаснага і ўзьліваньня яго, маюць зрабіць.
25 I сёмага дня сьвяты збор хай будзе ў вас, ніякае рамеснае работы не рабіце.
26 I ў дзень першых пладоў, як даруеце новы аброк хлебны СПАДАРУ ў тыдні вашыя, сьвяты збор хай будзе ў вас; ніякіае рамеснае работы не рабіце.
27 I абракайце ўсепаленьне на прыемны пах СПАДАРУ: з буйнога статку двое цялят-бычкоў, аднаго барана й сем аднагодніх баранчыкаў,
28 I аброк хлебны іх: ценькае мукі, рашчыненае на аліве, тры дзясятыя часьці на кажнае цялё-бычка, дзьве дзясятыя часьці на аднаго барана,
29 I па дзясятай часьці на кажнага ізь сямёх баранчыкаў,
30 I адно казянё дзеля ласкіўчыненьня вам.
31 Апрача штачаснага ўсепаленьня й хлебнага аброку яго, зрабіце іх; бяз гану маюць быць яны ў вас, і іх узьліваньне.

Чацьвертая кніга Масеява: Лікі, 28 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.