Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 I было просьле гэтага паражэньня, і сказаў СПАДАР Масею а Елеазару Ааронку, сьвятару, кажучы:
2 «Палічыце колькасьць усяго збору сыноў Ізраелявых ад дваццацёх год і вышэй, па дамох айцоў іхных, кажнага ўходзячага ў войска ў Ізраелю».
3 I гукаў Масей а Елеазар, сьвятар, ім на раўнінах Моаўскіх, ля Ёрдану, супроці Ерыхону, кажучы:
4 «Палічыце ад дваццацёх год і вышэй, як расказаў СПАДАР Масею а сыном Ізраелявым, каторыя вышлі ізь зямлі Ягіпецкае».
5 Рувін, пяршак Ізраеляў. Сынове Рувінавы: ад Ганоха радзіма Ганохава, ад Фалу радзіма Фалава,
6 Ад Хецрона радзіма Хецронава, ад Хармі радзіма Хармава.
7 Гэтыя пакаленьні Рувінавы; і было палічана іх сорак тры тысячы сямсот трыццацёх.
8 I сын Фалаў Еляў.
9 Сыны Елявавы: Немуель а Дафан а Авірам. Гэга Дафан а Авірам, гуканыя на зборы, каторыя сьперачаліся з Масеям а Ааронам у вятцы Корынай, як яны сьперачаліся із СПАДАРОМ.
10 I рашчыніла зямля вусны свае, і праглынула іх а Кору ў часе сьмерці вяткі, як цяпло пажэрла дзьвесьце пяцьдзясят чалавекаў, і сталіся яны на знак.
11 Але сынове Корыны не памерлі.
12 Сынове Сымонавы па радзімах сваіх: ад Немуеля радзіма Немуелява, ад Яміна радзіма Ямінава, ад Ахіна радзіма Яхінава,
13 Ад Зары радзіма Зарына, ад Саўлы радзіма Саўлава.
14 Гэтыя радзімы Сымонавы: дваццаць дзьве тысячы і дзьвесьце.
15 Сынове Ґадавы па радаімах сваіх: ад Цэфона радзіма Цэфонава, ад Гаґґі радзіма Гаґґава, ад Шуні радзіма Шунева,
16 Ад Озьні радзіма Озьнева, ад Эры радзіма Эрава,
17 Ад Арода радзіма Ародава, ад Арэлі радзіма Арэлява.
18 Гэтыя радзімы сыноў Ґадавых, подле лічэньня іх: сорак тысячаў і пяцьсот.
19 Сыны Юдзіны: Гір а Онан; і памерлі Гір а Онан у зямлі Канаанскай.
20 I былі сынове Юдзіны па радзімах сваіх: ад Шэлы радзіма Шэліна, ад Фарэса радзіма Фарэсава, ад Зары радзіма Зарына.
21 I былі сынове Фарэсавы: ад Гэцрома радзіма Гэцромава, ад Гамула радзіма Гамулава.
22 Гэтыя радзімы Юдзіны, подле лічэньня іх: семдзясят шэсьць тысячаў і пяцьсот.
23 Сынове Іссасхаровы па радзімах сваіх: ад Толы радзіма Толіна, ад Фувы радзіма Фувіна,
24 Ад Яшува радзіма Яшувава, ад Шымрона радзіма ІІІымронава.
25 Гэтыя радзімы Іссасхаровы, подле лічэньня іх: шасьцьдзясят чатыры тысячы трыста.
26 Сынове Завулонавы па радзімах сваіх: ад Сэрэда радзіма Сэрэдава, ад Елона радзіма Елонава, ад Яглееля радзіма Яглеелява.
27 Гэтыя радзімы Завулонавы, подле лічэньня іх: шасьцьдзясят тысячаў і пяцьсот.
28 Сыны Язэпавы па радзімах сваіх: Манас а Яхрэм.
29 Сынове Манасавы: ад Махіра радзіма Махірова, і Махір радзіў Ґілеада, ад Ґілеада радзіма Ґілеадава.
30 Гэтыя сынове Ґілеадавы: Езэр радзіма Езэрава, ад Гелека радзіма Гелекава,
31 I Асрэль — радзіма Асрэлява, ад Шэхема радзіма Шэхемава,
32 I Шэміда — радзіма Шэмідзіна, ад Гэфера радзіма Гэферава,
33 I Салпагад Гэферонак ня меў сыноў, а толькі дачкі. Імёны Салпагадзянак: Магла, Ноа, Гоґла, Мілка а Тырца.
34 Гэтыя радзімы Манасавы; і палічаных іхных пяцьдзясят дзьве тысячы і сямсот.
35 Гэтыя сынове Яхрэмавы па радзімах сваіх: ад Шутэлы радзіма Шутэліна, ад Бехера радзіма Бехерава, ад Тагана радзіма Таганова.
36 I гэтыя сынове Шутэліны: ад Ерана радзіма Еранава.
37 Гэтыя радзімы сыноў Яхрэмавых, подле лічэньня іх: трыццаць дзьве тысячы і пяцьсот. Гэта сынове Язэпавы па радзімах сваіх.
38 Сынове Веняміновы па радзімах сваіх: ад Белы радзіма Беліна, ад Ашбела радзіма Ашбелава, ад Агірама радзіма Агірамова,
39 Ад Шэфуфама радзіма Шэфуфамова, ад Гуфама радзіма Гуфамова.
40 I былі сыны Беліны: Ард а Гааман. Радзіма Ардова, ад Наамана радзіма Нааманова.
41 Гэтыя сынове Веняміновы па радзімах сваіх; і палічаных іхных сорак пяць тысячаў і шасьцьсот.
42 Гэтыя сынове Дановы па радзімах сваіх: ад Шугама радзіма Шугамова. Гэта радзімы Дановы па радзімах сваіх.
43 I ўсіх радзімаў Шугамовых, подле палічэньня іх: шасьцьдзясят чатыры тысячы і чатырыста.
44 Сынове Ашэравы па радзімах сваіх: ад Імны радзіма Імніна, ад Ішвы радзіма Ішвіна, ад Бэры радзіма Бэрына.
45 Ад сыноў Бэрыных: ад Гэвера радзіма Гэверава, ад Малхіеля радзіма Малхіелява.
46 Імя дачкі Ашэравае Сэраг.
47 Гэтыя радзімы сыноў Ашэравых, подле палічэньня іх: пяцьдзясят тры тысячы і чатырыста.
48 Сынове Неффалімовы па радзімах сваіх: ад Ягцэеля радзіма Ягцэелява, ад Ґуня радзіма Ґунева,
49 Ад Ецэра радзіма Ецэрава, ад Шылема радзіма Шылемава.
50 Гэтыя радзімы Неффалімовы па радзімах сваіх; і палічаных іхных сорак пяць тысячаў чатырыста.
51 Гэтыя палічаныя сынове Ізраелявы: шасьцьсот адна тысяча сямсот і трыццацёх.
52 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
53 «Гэтым зямлю падзеліш на спадак подле ліку ймёнаў:
54 Чысьленшаму памнож дзель; а нячысьленаму зьменш дзель; кажнаму сумерна зь лікам палічаных ягоных мае быць дана дзель.
55 Адылі жэрабям мае быць падзелена зямля; подле ймёнаў айцоў сваіх маюць яны адзяржаць на спадак.
56 Жэрабям маюць падзяліць ім спадак іхны як меж чысьленых, так і нячысьленых».
57 I гэта палічаныя Левіты подле радзімаў сваіх: ад Ґірсона радзіма Ґірсонава, ад Когафа радзіма Когафова, ад Мерары радзіма Мерарава.
58 Гэтыя радзімы Левавы: радзіма Ліўнева, радзіма Гэўронава, радзіма Маглева, радзіма Мушава, радзіма Корына. I Когаф радзіў Амрама.
59 Імя жонкі Амрамовае Ёхаведа Левянка, каторую нарадзіла маці яе Леву, а яна нарадзіла Амраму Аарона а Масея а Мірыям, сястру іхную.
60 I нарадзіліся ў Аарона Надаў а Авігу, Елеазар а Іфамар.
61 I памер Надаў а Авігу, як абраклі цяпло чужое перад СПАДАРОМ.
62 I было іх палічаных дваццаць тры тысячы ўсіх мужчынаў, ад аднаго месяца й вышэй; бо яны ня былі палічаныя памеж сыноў Ізраелявых, бо яны не адзяржалі спадку сярод сыноў Ізраелявых.
63 Гэтыя палічаныя Масеям а Елеазаром, сьвятаром, каторыя палічылі сыноў Ізраелявых на раўнінах Моаўскіх, ля Ёрдану, супроці Ерыхону.
64 І меж іх ня было ні воднага чалавека з палічаных Масеям а Ааронам, сьвятаром, каторыя лічылі сыноў Ізраелявых на пустыні Сынайскай;
65 Бо СПАДАР сказаў ім, што сьмерцю памруць яны на пустыні; і не засталося зь іх нікога, апрача Калева Ефунёнка а Ігошуі Нунянка.

Чацьвертая кніга Масеява: Лікі, 26 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.