Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 I Валаам абачыў, што люба ў ваччу СПАДАРА дабраславіць Ізраеля, і не пайшоў, як першыя два разы, на сустрэчу з чарамі, але зьвярнуўся відам сваім да пустыні.
2 I ўзьняў Валаам вочы свае, і абачыў Ізраеля, што жыў па плямёнах сваіх, і быў на ім Дух Божы.
3 I падняў ён прыпавесьць сваю, і сказаў: «Цьвердзе Валаам Веаронак, і цьвердзе муж із адчыненым вокам,
4 Цьвердзе тый, што чуе словы Божыя, каторы бача відзень Усемагучага; валіцца, але адчыненыя вочы ў яго.
5 Якія пазорныя буданы твае, Якаве, вітальні твае, Ізраелю!
6 Як даліны, пашырыліся яны, як сады ля ракі, як алёйныя дзервы, пасаджаныя СПАДАРОМ, як кедры ля водаў.
7 Пальлецца вада зь ведраў ягоных, і насеньне ягонае ў вялікіх водах, і пярэйдзе Аґаґа кароль ягоны, і ўзьвялічыцца каралеўства ягонае.
8 Бог вывеў яго зь Ягіпту, барзьдзіня адзінарога ў яго; зжарэць народы, праціўныя яму, і косьці іхныя пакрыша, і стрэламі сваімі паразіць.
9 Нахінуўся, ляжыць як леў і як лявіца, хто падыйме яго? Дабраславячы цябе дабраславены, і праклінаючы цябе пракляты!»
10 I ўзгарэўся гневам Валак на Валаама, і ляснуў ён рукамі, і сказаў Валак Валааму: «Праклінаць маіх варагоў пазваў я цябе, і вось, ты дабраславячы дабраславіш іх ужо трэйчы.
11 Дык цяпер бяжы сабе на свае месца; казаў я, што ўчшчу цябе, але вось, СПАДАР спабывае цябе сьці».
12 I сказаў Валаам Валаку: «Ці не таксама паслом тваім, каторых ты паслаў да мяне, гукаў я кажучы:
13 “Калі б даваў імне Валак поўны свой дом срэбла а золата, не магу пераступіць слова СПАДАРОВАГА, каб зрабіць добрае альбо ліхое ад сэрца свайго: што скажа СПАДАР, тое й буду гукаць”.
14 Дык, вось, я йду да люду свайго; хадзі, я накажу табе, што зробе люд гэты люду твайму апошніх дзён».
15 I ўзьняў прыпавесьць сваю, і сказаў: «Цьвердзе Валаам Веаронак, і цьвердзе муж із адчыненым вокам,
16 Цьвердзе тый, што чуе словы Божыя, ведае веду Навышняга, каторы мае відзень Усемагучага; валіцца, але адчыненыя вочы ягоныя.
17 Бачу Яго, але не цяпер яшчэ; гляджу на Яго, але ня зблізку. Узыходзе зорка зь Якава, і паўстаець посах із Ізраеля, і паломе вуглы Моававы, і зьнішча ўсіх сыноў Сыфовых.
18 I будзе Едом дзяржаваю, і Сэір будзе дзяржаваю варагоў сваіх, а Ізраель будзе дзеяць адважна.
19 I апануе паходзячы зь Якава, і выгубе астачы зь места».
20 I абачыў ён Амаліка, і ўзьняў прыпавесьць сваю, і сказаў: «Першы з народаў Амалік, але наапошку навекі загіне».
21 I абачыў ён Кенян, і ўзьняў прыпавесьць сваю, і сказаў: «Моцная сяліба твая, і зьвіў ты гняздо свае на скале.
22 Але ты Кеней будзеш на спустошаньне, пакуль Асур павядзець цябе ў палон».
23 I ўзьняў прыпавесьць сваю, і сказаў: «Гора, хто застанецца жывы, як навядзець гэта Бог!
24 I прыйдуць караблі з Кітыму, і будуць мучыць Асура, і будуць мучыць Евера, але й самы навекі загінуць».
25 I ўстаў Валаам, і пайшоў, і зьвярнуўся на свае месца; таксама Валак пайшоў сваёй дарогаю.

Чацьвертая кніга Масеява: Лікі, 24 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.