Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 I пачуў Канаанскі кароль Арад, каторы жыў на паўдня, што прышоў Ізраель дарогаю Афарым, і ваяваў із Ізраелям, і ўзяў у яго палоненікаў.
2 I абяцаў Ізраель абятніцу СПАДАРУ, і сказаў: «Калі чыста аддасі люд гэты ў рукі мае, то зьнішчу месты іхныя».
3 I пачуў СПАДАР голас Ізраеляў, і аддаў Канааняніна, і ён зьнішчыў іх а месты іхныя, і назваў імя места таго: Горма.
4 I крануліся ад гары Гор дарогаю Чырвонага мора, каб абмінуць зямлю Едомскую. I душа люду вельмі зьбезахоцілася ў дарозе.
5 I гукаў люд супроці Бога й супроці Масея: «Нашто вывялі вы нас ізь Ягіпту, каб памерці на пустыні? бо няма хлеба ані вады, і душы нашай агідла гэта негадзячая ежа».
6 I паслаў СПАДАР на люд агняныя гады, і яны кусалі люд, і памерла множасьць люду з Ізраеля.
7 I прышоў люд да Масея, і сказалі: «Ізграшылі мы, бо гукалі мы супроці СПАДАРА й супроці цябе; памаліся СПАДАРУ, каб Ён адняў таго гада». I памаліўся Масей за люд.
8 I сказаў СПАДАР Масею: «Зрабі сабе гада й выстанаві яго на сьцяг, і будзе, што кажны ўкушаны, калі гляне на яго, дык будзе жыць».
9 I зрабіў Масей мядзянага гада, і выставіў яго на сьцяг, і было, як гад укусіў чалавека, ён, глянуўшы на мядзянага гада, заставаўся жывы.
10 I крануліся сынове Ізраелявы, і разьлягліся табарам ув Овофе.
11 I крануліся з Овофу, і разьлягліся табарам у Іе-Аварыме, на пустыні, што супроці Моава, на ўсход сонца.
12 Стуль крануліся й разьлягліся табарам на даліне Зарэд.
13 Адгэнуль крануліся й разьлягліся табарам на другім баку Арнона на пустыні, каторы выходзе з граніцы Аморэя; бо Арнон граніца Моава, меж Моава й Аморэя.
14 Затым сказана ў кнізе войнаў СПАДАРОВЫХ праз Вагеба ў Суфе а праз прытокі Арнона
15 А праз плынь гэтых ручаёў каторая сьхінаецца да палажэньня Ар і датыкаецца граніцаў Моаўскіх.
16 I адгэтуль да студні. Гэтая тая студня, праз каторую казаў СПАДАР Масею: «Зьбяры люд, і дам ім вады».
17 Тады пяяў Ізраель гэтую песьню: «Падыймайся, студня, пяіце празь яе.
18 Студню капалі начэльнікі, капалі яе дабрародныя люду з правадаўцам пасахамі сваімі». I з пустыні да Матаны,
19 З Матаны да Нагалелю, з Нагалелю да Вамофу,
20 I з Вамофу да даліны, каторая ў полю Моава, на версе Пісґі, і глядзіць далоў на пустыню.
21 I паслаў Iзраель паслоў да Сыгона, караля Аморэйскага, кажучы:
22 «Перайду перазь зямлю тваю, не адхінуся ў полі а ў вінішчы, ня будзем піць вады із студняў, дарогаю каралеўскаю пойдзем, пакуль не пярэйдзем граніцы твае».
23 I ня даў Сыгон Ізраелю прайсьці сваю граніцу; і зьбер Сыгон увесь люд свой, і вышаў супроці Ізраеля на пустыню, і прышоў да Ягацы, і ваяваў із Ізраелям.
24 I зразіў яго Iзраель лязом мяча, і ўзяў у дзяржаньне зямлю ягоную ад Арнона аж да Явока, аж да граніцаў сыноў Амонавых, бо моцная была граніца сыноў Амонавых.
25 I ўзяў Ізраель усі месты гэтыя, і жыў Ізраель у вусіх местах Аморэйскіх, у Гэшбоне й у вусіх перадмесьцях яго;
26 Бо Гэшбон, места Сыгонава, караля Аморэйскага яно; і ён ваяваў зь пярэднім каралём Моаўскім, і ўзяў усю зямлю ягоную з рукі ягонае аж да Арнона.
27 Затым гукалі прыпавесьнікі: «Прыйдзіце да Гэшбону, і хай збудуюць а ўмацуюць места Сыгонава;
28 Бо цяпло вышла з Гэшбону, поламя зь места Сыгонавага, пажэрла Ар-Моаў а дзяржачых вышыні Арнонавы.
29 Бяда табе, Моаве! загінуў ты, людзе Хамосаў! Разьбегліся сынове ягоныя, а дачкі ягоныя сталі палоненіцамі Аморэйскага караля Сыгона.
30 I мы стралялі ў іх; загінуў Гэшбон аж да Дывона, і мы спустошылі іх аж да Нофы, каторая ля Медэвы».
31 I прабываў Ізраель у зямлі Аморэйскай.
32 I паслаў Масей выглядзець Язэр, і перамаглі перадмесьці яго, і прагналі Аморэяў, каторыя там.
33 I павярнуліся, і пайшлі дарогаю Вашану. I выступіў Оґ, кароль Вашанскі, супроці іх, сам а ўвесь люд ягоны на вайну да Едрэі.
34 I сказаў СПАДАР Масею: «Ня бойся яго, бо ў руку тваю Я аддаў яго а ўвесь люд ягоны а зямлю ягоную, і ўчыніш яму, як учыніў Сыгону, каралю Аморэйскаму, што жыў у Гэшбоне».
35 I паразілі яны яго а сыноў ягоных а ўвесь люд ягоны, так што не засталося астачы, і адзяржалі на спадак зямлю ягоную.

Чацьвертая кніга Масеява: Лікі, 21 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.