Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 I гукаў СПАДАР Масею а Аарону, кажучы:
2 «Кажная людзіна ля сьцягу свайго і з гэрбамі дому айцоў сваіх разьлягуцца сынове Ізраелявы; насупроці будана сьветчаньня разьлягацца будуць.
3 Тымі, што разьлягліся на ўсход, на ўсход сонца, быў сьцяг табару Юдзінага, па войсках іхных, і князь сыноў Юдзіных Наасон Амінадавёнак;
4 I ў войску ягоным, і палічаных ягоных семдзясят чатыры тысячы шасьцьсот.
5 I ля яго разьляжацца табарам плямя Іссасхарова, і князь сыноў Іссасхаровых Нафанаель Цуаронак;
6 I ў войску ягоным, і палічаных ягоных пяцьдзясят чатыры тысячы чатырыста.
7 Адлі пакаленьне Завулонава, і князь сыноў Завулонавых Еляў Гэлонёнак;
8 I ў войску ягоным, і палічаных ягоных пяцьдзясят сем тысячаў чатырыста.
9 Усіх палічаных у табару Юдзіным сто асьмідзясят шэсьць тысячаў чатырыста, па войсках іхных; яны крануцца першыя.
10 Сьцяг табару Рувінавага на паўдня, па войсках іхных, і князь сыноў Рувінавых Еліцур Шэдэўронак;
11 I ў войску ягоным, і палічаных ягоных сорак шэсьць тысячаў пяцьсот.
12 І ля яго разьляжацца табарам плямя Сымонава, і князь сыноў Сымонавых Шэлумель Цурышаддаёнак;
13 I ў войску ягоным, і палічаных ягоных пяцьдзясят дзевяць тысячаў трыста.
14 Плямя Ґадава, і князь сыноў Ґадавых Елясаф Рэґуелёнак;
15 I ў войску ягоным, і палічаных ягоных сорак пяць тысячаў шасьцьсот пяцьдзясят.
16 Усіх палічаных у табару Рувінавым сто пяцьдзясят адна тысяча чатырыста пяцьдзясят, па войсках іхных; другімі яны маюць кратацца.
17 I кранецца вітальня збору, табар Левітаў будзе ў сярэдзіне табараў. Як разьлягаюцца, так і маюць кратацца, кажны на сваім месцу ля сьцягоў сваіх.
18 Сьцяг табару Яхрэмавага, па войсках іхных, у кірунку мора, і князь сыноў Яхрэмавых Елішама Амігудзёнак;
19 I ў войску ягоным, і палічаных ягоных сорак тысячаў пяцьсот.
20 I ля яго плямя Манасава, і князь сыноў Манасавых Ґамалель Педацуронак;
21 I ў войску ягоным, і палічаных ягоных трыццаць дзьве тысячы дзьвесьце.
22 I плямя Венямінова, і князь сыноў Веняміновых Авідан Ґідэонёнак;
23 I ў войску ягоным, і палічаных ягоных трыццаць пяць тысячаў чатырыста.
24 Усіх палічаных у табару Яхрэмавым сто восьмі тысячаў сто, па войсках іхных; і трэйція яны маюць кратацца.
25 Сьцяг табару Дановага на поўнач, па войсках іхных, і князь сыноў Дановых Агіезэр Амішаддаёнак;
26 I ў войску ягоным, і палічаных ягоных шасьцьдзясят дзьве тысячы сямсот.
27 I ля яго разьляжацца табарам плямя Ашэрава, і князь сыноў Ашэравых Паґіель Охранёнак;
28 I ў войску ягоным, і палічаных ягоных сорак адна тысяча пяцьсот.
29 I плямя Неффалімова, і князь сыноў Неффалімовых Агіра Енанёнак;
30 I ў войску ягоным, і палічаных ягоных пяцьдзясят тры тысячы чатырыста.
31 Усіх палічаных у табару Дановым сто пяцьдзясят сем тысячаў шасьцьсот; яны маюць кратацца апошнія ля сьцягоў сваіх».
32 Гэта палічаныя сынове Ізраелявы па дамох айцоў іхных. Усіх палічаных у табарах, па войсках іхных, шасьцьсот тры тысячы пяцьсот пяцьдзясят.
33 А Левіты не палічаныя із сынамі Ізраеля, як расказаў СПАДАР Масею.
34 I зрабілі сынове Ізраелявы ўсе, што расказаў СПАДАР Масею; гэтак разьлягліся табарамі ля сьцягоў сваіх і гэтак краталіся кажны па радзімах сваіх і кажны па дамох айцоў сваіх.

Чацьвертая кніга Масеява: Лікі, 2 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.