Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
2 «Гукай сыном Ізраелявым і вазьмі ў іх па посаху з дому айца, ад усіх князёў іхных подле дому айцоў іхных двананцаць пасахоў, і кажнага імя напішы на посаху ягоным.
3 I імя Ааронава напішы на посаху Левавым, бо адзін посах у галавы дому айцоў іхных.
4 I палажы іх у будане збору перад сьветчаньням, ідзе Я зьяўляюся вам.
5 I будзе, што чалавек, каторага Я абяру, таго посах расквіціць. I Я аддалю ад Сябе нараканьні сыноў Ізраелявых, каторымі яны наракаюць на вас».
6 I казаў Масей сыном Ізраелявым, і далі яму ўсі князі посах ад кажнага князя, подле дому айцоў іхных, двананцаць пасахоў, і посах Ааронаў сярод пасахоў іхных.
7 I палажыў Масей пасахі перад відам СПАДАРА ў будане сьветчаньня.
8 I было назаўтрае, і ўвыйшоў Масей у будан сьветчаньня, і вось, расквіцеў посах Ааронаў ад дому Левавага, і вышаў расток, і расквіцеў квет, і насьпелі міндалы.
9 I вынес Масей усі пасахі ад віду СПАДАРОВАГА да ўсіх сыноў Ізраелявых. I абачылі яны, і ўзялі кажны посах свой.
10 I сказаў СПАДАР Масею: «Зьвярні посах Ааронаў да перад сьветчаньня, на схоў, на знак сыном непакоры, і ўчыні канец нараканьню іх на Мяне, і яны не памруць».
11 I зрабіў Масей; як расказаў яму СПАДАР, так ён і зрабіў.
12 I сказалі сынове Ізраелявы Масею, кажучы: «Вось, мы канаем, гінем, усі гінем.
13 Кажны, што бліжыцца, бліжыцца да вітальні СПАДАРОВАЕ, памірае: ці не давядзецца супоўна нам сканаць?»

Чацьвертая кніга Масеява: Лікі, 17 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.