Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 I гукалі Мірыям а Аарон супроці Масея за жонку Етыоплянку, каторую ён узяў; бо жонку Етыоплянку ён узяў;
2 I сказалі: «Ці адным Масеям гукаў СПАДАР? Ці ня гукаў Ён таксама намі?» I пачуў СПАДАР.
3 А муж Масей найпакарнейшы зь усіх людзёў, што на відзе зямлі.
4 I казаў СПАДАР зьнячэўку Масею а Аарону а Мірыяме: «Выйдзіце вы трое перад будан збору». I вышлі ўсі трое.
5 I зышоў СПАДАР у болачным стаўпе, і стаў ля ўходу будану, і гукнуў Аарона а Мірыям, і вышлі яны абое.
6 I сказаў: «Слухайце ж словы Мае: калі бывае ў вас прарока, то Я, СПАДАР, аб’яўляюся яму ў зьяве, у сьне буду гутарыці зь ім;
7 Ня так слуга мой Масей; у вусім доме Маім верны ён.
8 Вуснамі да вуснаў Я буду гутарыць ізь ім, і зьяваю, а не загадкамі, і падобнасьць СПАДАРОВУ ён бача; і чаму вы не баяліся гукаць супроці слугі Майго, супроці Масея?»
9 I запалаў гнеў СПАДАРОЎ на іх, і Ён адышоў.
10 I булак адвярнуўся ад будану, і вось, Мірыям пракажана, як сьнег. Аарон азірнуўся на Мірыям, і вось, яна пракажаная.
11 I сказаў Аарон Масею: «Спадару мой, не лажы на нас грэху, што мы дурна ўчынілі і што ізграшылі;
12 Няхай ня будзе, як мертвае, каторае выходзе зь дзетніцы маці свае, і стлела палавіца цела».
13 I маліў Масей СПАДАРА, кажучы: «Божа! уздароў яе, калі ласка».
14 I сказаў СПАДАР Масею: «Калі б ацец ейны плюнуў ёй у від, то ці ня мела б яна сароміцца сем дзён? Дык хай будзе яна замкнёна на сем дзён вонках табару, а потым ізноў уведзена будзе».
15 I была Мірыям замкнёна вонках табару сем дзён, і люд не падарожжаваў, пакуль ня была ізноў уведзена Мірыям.
16 I просьле гэтага люд крануўся з Гасэрофу й разьлёгся табарам на пустыні Паран.

Чацьвертая кніга Масеява: Лікі, 12 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.