Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Езэкіеля | 17 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 І было слова СПАДАРОВА імне, кажучы:
2 «Сыну людзкі! загадай загадку й скажы прыпавесьць дому Ізраеляваму,
3 І скажы: “Гэтак кажа Спадар СПАДАР: ‘Вялікі арол ізь вялікімі крыламі й шырака распушчанымі канцамі іх, поўны пер’я, што ў яго калярыстае, прыляцеў на Лібан і ўзяў найвышшы пагон кедры;
4 Зарваў верх наймалодшае галузкі й прынёс яго да зямлі Канаанскае, і палажыў яго ў месьце купецкім;
5 І ўзяў з насеньня зямлі, і пасадзіў яго на ўробленым полю, памясьціў ля вялікіх водаў, уткнуў яго, як вярбу.
6 І яно вырасла, і стала рассахатым віном нізкога росту, каторага пагоны нахіналіся да яго, і карэньне яго было пад ім; і стала віном, і выдала пагоны, і пусьціла галузкі.
7 І быў там другі вялікі арол ізь вялікімі крыламі й багатым пер’ям; і гля, гэтае віно зьвярнула сваё карэньне да яго й выцягнула свае малажлявыя гукі да яго, каб ён мог паіць яго з баразён саджэньня свайго.
8 Яно было пасаджана на добрым полю ля вялікіх водаў, каб магло выдаваць пагоны й каб дало плады, каб магло быць славутым віном’”.
9 Скажы: “Гэтак кажа Спадар СПАДАР: ‘Ці будзе яно дасьпешнае? ці ня вырвуць карэньня яго і ці не абарвуць пладоў яго, ажно яно ссохне? І ўсі вырослыя лісты яго зьвянуць, нават безь вялікае сілы альбо без шмат людзёў вырвуць яго з карэньня яго.
10 Але, вось, пасаджанае, ці будзе дасьпешнае? Ці ня станецца, як усходні вецер даткнецца да яго, што яно чыста ссохне? ссохне ў барознах, ідзе вырасла?’”»
11 І было слова СПАДАРОВА імне, кажучы:
12 «Кажы ж бунтоўнаму дому: “Ці вы ня ведаеце, што гэта?” Кажы: “Гля, кароль Бабілёнскі прышоў да Ерузаліму, і ўзяў караля яго а князёў яго, і павёў іх із сабою да Бабілёну;
13 І ўзяў із каралеўскага насеньня, і ўчыніў змову зь ім, і ўзяў прысягу зь яго, таксама ўзяў дужых зямлі,
14 Каб каралеўства было паніжана, каб ня ўздыймалася, каб, дзержачы змову сваю, магло стаяць.
15 Але ён збунтаваўся супроці яго, пасылаючы паслоў да Ягіпту, каб далі яму коні а шмат людзёў. Ці будзе ён мець дасьпех? ці ўцячэць, хто так робе? альбо ўзруша змову і ўцячэць?
16 Жыў Я, — агалашае Спадар СПАДАР: — напэўна ў месцу каралёвым, каторы прызначыў яго за караля, і каторага прысягаю ён пагрэбаваў і змову ўзрушыў, у Бабілёне ён памрэць.
17 Ані фараон ізь вялікім войскам і чысьленаю грамадою не паможа яму на вайне, як насыпяць наспы й збудуюць абложныя сьцены, каб загубіць шмат душаў,
18 За тое, што ён пагрэбаваў прысягаю, узрушыўшы змову, калі, гля, даў руку сваю й зрабіў усе гэта, — ён не ўцячэць”».
19 Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: «Жыў Я, канечне за прысягу Маю, што ён пагрэбаваў, і за змову Маю, што ён узрушыў, Я зьвярну на галаву ягоную.
20 І расьцягну сеці Свае на яго, і ён будзе злоўлены ў пасадку Маю, і завяду яго да Бабілёну, і буду прававацца там ізь ім за ізраду ягоную, што ён ізрадзіў Мяне.
21 І ўсі ўцекачы ягоныя з усіх аддзелаў ягоных загінуць ад мяча, а тыя, што застануцца, будуць разьвеяны кажным ветрам; і вы даведаецеся, што Я, СПАДАР, казаў».
22 Гэтак кажа Спадар СПАДАР: «Я вазьму найвышшы пагон із высокага кедры й пасаджу яго; і зь верху малажлявых пагонаў яго адатну кунежны й пасаджу яго на гары высокай а ўзьнятай.
23 На гары вышыні Ізраелявае Я пасаджу яго; і ён пусьце галіны, і дасьць плод, і будзе славуты кедра; і пад ім будзе жыць кажная птушка, кажная крылатая, у сьценю галузаў яго будзе яна жыць.
24 І даведаюцца ўсі дзервы палявыя, што Я, СПАДАР, паніжыў высокае дзерва, узьняў нізкое дзерва, высушыў зялёнае дзерва й даў расквіцець сухому дзерву: Я, СПАДАР, казаў і ўчыніў».

Кніга прарокі Езэкіеля, 17 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.