Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 О, каб Ты разарваў нябёсы, каб зышоў, каб ад прытомнасьці Твае горы расплываліся.
2 Як цяпло запаляе гальлё, як вада кіпіць ад цяпла, так стала б імя Твае ведама непрыяцелям Тваім, і перад відам Тваім народы здрыгануліся б.
3 Як Ты чыніў страшныя ўчынкі, каторых мы не спадзяваліся, Ты зыходзіў, — горы расплываліся на прытомнасьць Тваю;
4 Бо ад веку ня чувана, ані да вуха не даходзіла, ані вока ня бачыла, каб іншы Бог, апрача Цябе, зьдзеяў штось такое тым, што спадзяюцца на Яго.
5 Ты вышаў наўпярэймы таму, хто вяселіцца й робе справядлівасьць, успамінае Цябе на дарогах Тваіх; і вось, Ты ўгневаўся, бо здаўна мы ізграшылі на іх, адылі ж мы спасемся.
6 Мы ўсі сталіся — як нячыстыя, і ўсі справядлівасьці нашы як адзецьце пары нечысьці; і, як ліст, мы зьвялі ўсі, і бяспраўі нашыя, як вецер, нясуць нас.
7 І няма гукаючага імя Твае, каторы ўзрушыўся б дзяржацца за Цябе; бо Ты схаваў ад нас від Свой і разьлітаваў нас рукою бяспраўяў нашых.
8 А цяпер, СПАДАРУ, Ты Айцец наш, мы гліна, а Ты наш ганчар, і работа рукі Твае мы ўсі.
9 Ня гневайся, СПАДАРУ, завельмі й ня памятуй бяспраўя на векі; вось, абач жа: мы ўсі люд Твой.
10 Сьвятыя месты Твае сталі пустынёю, Сыён — пустынёю, Ерузалім — разьвярненьнямі.
11 Дом наш сьвяты й пазор наш, ідзе айцове нашы выхвалялі Цябе, спалены цяплом, і ўсі дрыжоныя рэчы нашыя сталі разьвярненьнямі.
12 Ці За гэта ўзьдзержышся, СПАДАРУ? будзеш маўчэць і будзеш немарасьціць нас завельмі?

Відзень прарокі Ісаі, 64 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.