Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Дух Спадара СПАДАРА на Імне; бо СПАДАР памазаў Мяне агалашаць пакорным, паслаў Мяне завязаць раны патрышчаным сэрцам, абяшчаць свабоду палоненікам і адчыняць вязьніцу вязьням,
2 Агаласіць прыемны год СПАДАРОЎ і дзень помсты Бога нашага, пацешыць усіх, што ў жалобе,
3 Прызначыў пацеху маючым жалобу ў Сыёне, даць ім прыбор замест попелу, алей радасьці замест жалобы, адзецьці хвалы замест сьцісьненага духа, і будуць іх зваць дзервамі справядлівасьці, пасаджэньням СПАДАРОВЫМ, на славу.
4 І адбудуюць спрадвечныя разбурэньні, былыя спустошаньні падыймуць і адновяць разбураныя месты, спустошаньні пакаленьняў а пакаленьняў.
5 І стануць чужаземцы, і будуць пасьціць драбны статак ваш, і сынове чужых будуць у вас ралейнікамі а віньнікамі.
6 Але вы будзеце названы сьвятарамі СПАДАРОВЫМІ, — «служцы Бога нашага», скажуць на вас; вы будзеце жывіцца багацьцямі народаў і пачэсьцяй іхнай уславіцеся.
7 За сорам ваш адзяржыце ўдвая; замест ганьбы будзеце цешыцца із свае дзелі, бо будуць мець падвойны спадак у зямлі сваёй, будуць мець вечную радасьць.
8 Бо Я СПАДАР люблю суд, ненавіджу глабаньне пры аброку, дам так, каб справы іхныя былі ў праўдзе, і вечную змову зраблю зь імі.
9 Насеньне іхнае будзе ведамнае меж народаў і пагон іхны сярод людаў; усі, што абачаць іх, пазнаюць іх, што яны насеньне, дабраславёнае СПАДАРОМ.
10 Я буду вельма цешыцца ў СПАДАРУ, душа мая будзе весяліцца ў Богу маім; бо Ён адзеў мяне адзецьцям спасеньня, ахілімам справядлівасьці акрыў мяне, як князя маладога, што ўбіраецца ўборамі, і як княгіню маладую, што прыбіраецца прыборамі сваімі;
11 Бо як зямля выдаець пагоны свае, і як гарод расьціць сяўбу сваю, так Спадар СПАДАР вырасьце справядлівасьць а хвалу перад усімі народамі.

Відзень прарокі Ісаі, 61 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.