Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Слухайце, абтокі, мяне, і прыслухайцеся, люды, здалеку: СПАДАР пагукаў мяне з улоньня, ад нутра маці мае ўспомнеў імя мае;
2 І зрабіў вусны мае як войстры меч; сьценям рукі Свае схаваў мяне, і зрабіў мяне палераванаю стралою, у сагайдаку Сваім схаваў мяне,
3 І сказаў імне: «Слуга Мой ты, Ізраелю, у каторым Я ўслаўлюся».
4 А я казаў: «Дарма я цяжка працаваў, на пустое а марнае я высіліў сілу сваю; але суд мой у СПАДАРА, і праца мая ў Бога майго».
5 І цяпер сказаў СПАДАР, Каторы ўхармаваў Мяне ад улоньня за слугу Свайго, навярнуць Якава да Яго, каб Ізраель быў зьберты да Яго; і Я ўславіўся ў ваччу СПАДАРА, і Бог Мой быў сілаю Маёй.
6 І Ён сказаў: «Мала таго, каб Ты быў слугою Маім, падняць плямёны Якававы і навярнуць захаваныя Ізраеля; але Я дам Цябе за сьвятліню народам, каб было спасеньне Мае да канца зямлі».
7 Гэтак кажа СПАДАР, Адкупіцель Ізраеляў, Сьвяты ягоны, таму, каторага душой грэбуюць, каторага збрыдзіў народ, слузе дзяржаўцаў: «Каралі абачаць, і ўстануць князі, паклоняцца дзеля СПАДАРА, Каторы верны, Сьвяты Ізраеляў, і Ён абраў цябе».
8 Гэтак кажа СПАДАР: «У часе зычлівасьці Я адкажу табе, і ў дзень спасеньня Я памагу табе, і захаваю цябе, і зраблю цябе змоваю людаў, каб аднавіць зямлю і ўзяць у дзяржаньне спустошаны спадак,
9 Каб сказаць вязьням: “Выходзьце” і тым, што ў цемні: “Пакажыцеся”. Яны на дарогах будуць пасьціцца, і на ўсіх узгорках пасьцьбішча іхнае.
10 Ня будуць галодныя ані ўсьмяглыя, і ня зразе іх вад ані сонца, бо Мілуючы іх павядзець іх і ля жаролаў водаў пакіруе іх.
11 І абярну ўсі горы Свае ў дарогі, і гасьцінцы Мае будуць павышаны.
12 Вось, гэтыя прыйдуць здалеку, і гля, гэныя прыйдуць із поўначы а із захаду, а гэныя ізь зямлі Сынім».
13 Пяіце, нябёсы, і весяліся, зямля, і выбухніце пяцьцём, горы, бо пацешыў СПАДАР люд Свой і над убогімі Сваімі зьмілуецца.
14 І сказаў Сыён: «СПАДАР пакінуў мяне, і Спадар забыўся мяне».
15 «Ці забудзецца жонка ссучае свае? ці не пажалее яна сына жывата свайго? Калі нават і яны забудуцца, то Я не забудуся цябе:
16 Вось, на далонях Я нарысаваў цябе; сьцены твае заўсёды перад Імною.
17 Дзеці твае пабарзьдзяць да цябе, нішчыцелі ж а пустошнікі твае адыйдуць ад цябе.
18 Узьнімі навокал вочы свае й глянь: усі яны зьберліся разам, прыходзяць да цябе. Жыў Я, — агалашае СПАДАР: — Ты ўсімі імі, як прыборам, прыбярэшся і завяжаш іх, як княгіня маладая.
19 Тады спустошаньне а запусьценьне вашае а зямля зьнішчэньня стануцца цеснымі жыхарам вашым: і будуць аддалены глытаючыя вас.
20 Яшчэ скажуць сынове твае ў вушы твае, па Тваёй страце іншых: “Месца імне цеснае: дабліж імне месца, і буду жыць”.
21 І скажаш у сэрцу сваім: “Хто нарадзіў імне іх? я была спабытая дзяцей, адзінотная, заведзеная ў палон і адкіненая, хто ж выгадаваў іх? вось, я заставалася адна: скуль яны?”»
22 Гэтак кажа Спадар СПАДАР: «Вось, Я падыйму руку Сваю народам і людам вывешу сьцяг Свой, і прынясуць сыноў тваіх на ўлоньнях, і дачкі твае будуць несены на плячох.
23 І каралі будуць узгадавацелямі тваімі, і караліцы карміцелкамі тваімі; і будуць кланяцца табе відам аж да зямлі і пыл ног тваіх лізаць, і пазнаеш, што Я СПАДАР, бо не засаромяцца тыя, што спадзяюцца на Мяне».
24 Ці можа быць адабраны здабытак у дужога? ці можа палон уцячы ад пераможцы?
25 Бо гэтак кажа СПАДАР: «Нават калі палоненік у дужога будзе забраны, і здабытак тыраноў вывальнены, то Я буду прававацца з праціўнікамі тваімі й дзеці твае Я выбаўлю.
26 А ўцісканьнікаў тваіх Я прысілю есьці собскае цела, і яны ўп’юцца собскай крывёй, як вінным сокам; і пазнае кажнае цела, што Я СПАДАР, Спас твой і Адкупіцель твой, Дужы Якаваў».

Відзень прарокі Ісаі, 49 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.