Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Гэтак кажа СПАДАР памазанцу Свайму Кіру, каторага правіцу Я дзяржу, каб услышыць народы перад ім, і Я расьперажу сьцёгны каралёў, каб адчыніць перад ім дзьверы, і брамы ня будуць замкнёны:
2 «Я пайду перад табою і зраўную ўзгоркі, паламлю мядзяныя дзьверы і парэжу зялезныя завалы.
3 Я аддам табе скарбы цямноты і схаваныя багацьце каб ты пазнаў, што Я СПАДАР, Каторы завець цябе на ймя, Бог Ізраеляў.
4 Дзеля Якава, слугі Свайго, і Ізраеля, абранага Свайго, Я назваў цябе імям тваім, дадаў табе імя, а ты Мяне ня знаеш,
5 Я СПАДАР, і няма іншага; апрача Мяне няма Бога: Я паперазаў цябе, дарма што ты Мяне ня знаеш,
6 Каб пазналі ад усходу сонца і ад захаду, што апрача Мяне няма, Я СПАДАР, і няма яшчэ нікога.
7 Я хармую сьвятліню і твару цемрадзь, раблю супакой і твару ліха; Я, СПАДАР, раблю ўсе гэта.
8 Капайце нябёсы зьверху, і няхай булакі ільлюць справядлівасьць; няхай адчыніцца зямля і няхай родзе спасеньне, і няхай справядлівасьць разам пушчае пагоны. Я, СПАДАР, стварыў гэта.
9 Бяда таму, хто сьперачаецца з тым, хто яго ўхармаваў, чэрап ізь земных чарапоў. Ці скажа гліна ганчару: “Што ты робіш?” альбо: “Чаму выраб твой ня мае рук?”
10 Бяда таму, хто кажа айцу: “Што ты родзіш?” альбо жонцы: “Што ты труднішся родамі?”»
11 Гэтак СПАДАР, Сьвяты Ізраеляў, і Каторы яго ўхармаваў: «Вы пытаецеся ў Мяне праз будучыню, праз сыноў Маіх і праз справы рукі Мае, вы хочаце расказаваць Імне?
12 Я ўчыніў зямлю і стварыў чалавека на ёй; Я рукою Сваёю расьцягнуў нябёсы і прызначыў усе войска іх.
13 Я пабудзіў яго ў справядлівасьці і ўсі дарогі ягоныя выпрастаю; ён пастанове места Мае й адашлець Маіх палоненікаў не за выкуп ані за лапан», — кажа СПАДАР войскаў.
14 Гэтак кажа СПАДАР: «Гарапашнасьць Ягіпцян і тавары Ефіоплян а Савеан, мужоў самавітых, пярэйдуць да цябе і будуць твае; яны пойдуць за табою; у ланцугох яны пройдуць і табе паклоняцца, будуць маліць цябе: “Адно ў цябе Бог, і няма іншага Бога”».
15 Запраўды Ты БОГ таямнічы, Бог Ізраеляў, Спас.
16 Яны будуць засаромлены а паганбены, усі зь іх; разам ізь імі зганьбяцца дзельнікі балваноў.
17 Ізраель будзе спасёны вечным спасеньням у СПАДАРУ; але, вы ня будзеце паганбены а засаромлены на векі вякоў.
18 Бо гэтак кажа СПАДАР, Каторы стварыў нябёсы, Ён ё Бог: ухармаваў зямлю і ўчыніў яе; і ўладзіў яе; стварыў яе не на пустыню; ухармаваў яе, каб была заселена: «Я СПАДАР, і няма яшчэ іншага.
19 Я не казаў патай, у цемным месцу зямлі; Я не сказаў насеньню Якававаму: “Дарма шукаеце Мяне”. Я СПАДАР кажу справядлівасьць, агалашаю рэчы пасьцівыя.
20 Зьбярыцеся й прыйдзіце, дабліжчася, уцеклыя народы. Ня маюць веданьня тыя, што носяць дзерва, выразаных балваноў сваіх, і моляцца богу, што ня можа спасьці.
21 Скажыце й дабліжчася, парадзьцеся разам: хто абясьціў із старавечнага часу, сказаў гэта здаўна? ці ня Я, СПАДАР? і няма іншага Бога апрача Мяне; Я Бог справядлівы й спасаючы; няма апрача Мяне.
22 Зьвярніцеся да Мяне, і вы будзеце спасёныя; бо Я БОГ, і няма іншага.
23 Самым Сабою Я прысягаў, слова справядлівасьці вышла з вуснаў Маіх, і ня зьвернецца, што Імне паклоніцца кажнае калена, прысягае кажны язык.
24 Адно ў СПАДАРА, скажа ён Імне, справядлівасьці сіла; да Яго прыйдуць, і будуць засаромленыя ўсі, што ўзлаваліся на Яго.
25 У СПАДАРА аправіцца а ўславіцца ўсе насеньне Ізраелявае».

Відзень прарокі Ісаі, 45 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.