Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Узрадуецца пустыня а сухое месца, і пусташ будзе цешыцца і расквіціць як рожа.
2 Багата расквіціць і будзе цешыцца, нават ізь любатою а пяцьцём; слава лібанская дасца ёй, вялічча Кармілу а Шарону; яны абачаць славу СПАДАРОВУ, вялічча Бога нашага.
3 Пасіліце слабыя рукі, умацуйце хісьлявыя калені.
4 Скажыце тым, каторыя нецярплівага сэрца: «Пасіліцеся, ня бойцеся: во Бог ваш; прыйдзе помста, адплата Божая; Ён прыйдзе й спасець вас».
5 Тады адчыняцца вочы нявісных, і вушы глухіх адкрыюцца.
6 Тады кульгавы будзе падскакаваць, як алень, і язык немага будзе пяяць; бо выбіліся на пустыні воды і цур’і на пусташы.
7 І здань водаў стане копаняй, і ўсьмяглая зямля — жароламі вады; на сялібе шакалаў, ідзе яны ляжаць, будзе трава з трысьціною а чаротам.
8 І будзе там гасьцінец а дарога, і дарогаю сьвятасьці назавуць яе; нячысты ня будзе хадзіць па ёй; яна будзе спасёным ягоным; нават бязглуздыя не заблудзяць.
9 Лява ня будзе там, і дзярлівае зьвяро ня ўвыйдзе на яе, ня знойдзецца там, а будуць хадзіць спасёныя.
10 І адкупленыя СПАДАРОМ зьвернуцца, і прыйдуць на Сыён ізь песьнямі, і вечная радасьць будзе на галавах іхных; адзяржаць радасьць а весялосьць, і ўцячэць смутак а ўздых.

Відзень прарокі Ісаі, 35 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.