Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Дабліжчася, народы, каб пачуць, і будзьце ўважлівыя, люды; няхай пачуе зямля а тое, што напаўняе яе, сьвет а ўсе, што прыходзе зь яго.
2 Бо абурэньне СПАДАРА на ўсі народы, і палкі гнеў Ягоны на ўсі войскі іхныя: Ён аканаваў іх, аддаў іх на зарэз.
3 І забітыя іхныя будуць раськінены, і падыймецца смурод ад трупоў іхных, і размокнуць горы ад крыві іхнае.
4 І ўсі гвезды нябёсныя стлеюць; і нябёсы будуць скручаны, як сувой; і ўсе гвезднае войска іх зьвяне, як вяне ліст вінное розкі і як вяне фіґа;
5 Бо ўпіўся на небе меч Мой; вось, ён зыходзе на Едом і на люд аканаваньня майго дзеля суду.
6 Меч СПАДАРОЎ поўны крыві, ён стаў сыты ад туку, ад крыві ягнят а казянят, ад туку з нырак бараноў; бо ў СПАДАРА аброк у Восры і вялікі зарэз у зямлі Едомскай.
7 І буйлы зыйдуць ізь імі, і цяляты з валамі, і зямля іхная будзе напоена крывёй, і пыл іхны стане сыты ад туку;
8 Бо дзень помсты СПАДАРОВАЕ, год адплаты, на абарону Сыёну.
9 І абернуцца рэкі ягоныя ў смалу, і пыл у серку, і зямля ягоная абернецца ў гарачую смалу;
10 Ночы ані ўдзень ня згасьне; навекі будзе падыймацца дым ейны; ад пакаленьня аж да пакаленьня будзе запусьцелаю: ніхто на векі вякоў ня будзе праходзіць па ёй.
11 І спадзець пэлікану а ежыку, і пугач і ґруґан будуць жыць на ёй; і Ён памерае яе шнюром дзеля спустошаньня і вагою дзеля разбурэньня.
12 Як пагукаюць дабрародных на каралеўства, то іх ня будзе, і ўсі князі яе стануць нічым.
13 І ўзыйдзе цернь у палацах яе, крапіва а асот — у гарадох яе; і стане яна сялібаю шакалаў а стравусаў.
14 Будуць сустракацца зьвяры пустыні із шакаламі, і касматыя будуць гукацца, ночныя дзіўствы будуць класьціся там і знаходзіць месца на супачынак.
15 Там будзе рабіць гняздо гад, несьціся, расьцінаць і зьбіраць пад сьцень свой; ґруґаны таксама будуць зьбірацца, кажны з таварышкаю сваёю.
16 Шукайце й прачытайце ў кнізе СПАДАРОВАЙ, што ні воднага зь іх ня будзе не ставаць, ні водзін ня будзе без таварышкі; бо вусны СПАДАРОВЫ далі загады, і Дух Ягоны зьбер іх.
17 І Ён кінуў на жэрабя ім, і рука Ягоная падзяліла яе ім шнюром; яны адзяржаць яе на векі, ад пакаленьня аж да пакаленьня будуць жыць на ёй.

Відзень прарокі Ісаі, 34 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.