Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Бяда табе, каторы пустошыш, а цябе ня пустошаць, ізраджаеш, а цябе не ізраджаюць: як ты скончыш спустошаньне, будзеш спустошаны; як ты перастанеш ізраджаць, цябе ізрадзяць.
2 СПАДАРУ! зьмілуйся над намі, на Цябе спадзяемся, будзь плячом іх кажнае раніцы і спасеньням нашым у часе немарасьці.
3 Ад гому сумятні люды ўцяклі; як Ты падняўся, народы рассыпаліся.
4 І ваш здабытак будзе зьберты, як зьбіраюць вусень; як разьбягаюцца за шаранчою, разьбягуцца за ім.
5 Узьвялічаны СПАДАР, бо Ён, жывучы на вышыні, напоўніў Сыён судам а справядлівасьцю,
6 І вернасьць часоў тваіх будзе сілаю спасеньня, мудрасьцю а ведаю; і боязьнь СПАДАРА будзе скарбам ягоным.
7 Вось, дужыя іхныя будуць галасіць вонках места, паслове супакою будуць горка плакаць.
8 Дарогі запусьцелі, перастаў хадзіць хадзяка; ён узрушыў змову, пагрэбаваў местамі, — за нішто меў людзіну.
9 Зямля ў жалобе й спустошана; Лібан стаіць паганбены, вяне; Сарон падобны да пустыні, і з Вашану а Карнілу апала лісьцё.
10 «Цяпер Я паўстану, — кажа СПАДАР, — цяпер Я вывышаны буду, цяпер Я ўзьняты буду.
11 Вы, цяжарныя сенам, родзіце салому; ваш дых — цяпло, і зжарэць вас.
12 І люды будуць, як у вапенных печах, як цернь сьцяты, у цяпле ён будзе спалены».
13 Чуеце вы, далёкія, што зрабіў Я; і пазнайце вы, блізкія, сілу Маю.
14 Баяцца на Сыёне грэшнікі, дрыжыкі бяруць двудушшкаў: «Хто з нас можа жыць ля жаручага цяпла? хто з нас будзе жыць ля вечнага кайстра?»
15 Хто ходзе справядліва і гукае пасьціва, грэбуе прыбыткам із глабаньня, атрасае рукі свае, каб не апірацца на лапан, затыкае вушы свае, каб ня чуць праз кроў, і зачыняе вочы свае, каб ня бачыць ліха;
16 Тый будзе жыць на вышынях; гарады скалаў будуць яго абаронаю; хлеб будзе даны яму; вада ў яго будзе верная.
17 Вочы твае абачаць Караля ў харашыні Ягонай, абачаць зямлю далёкую.
18 Сэрца твае будзе ўспамінаць праз жахі: «Ідзе робячы сьпісаньне? ідзе важачы? ідзе робячы сьпісаньне вежаў?»
19 Люду неміласьціўнага не абачыш, люду глыбокае мовы не пачуеш, загіклівае мовы, незразумелае.
20 Глянь на Сыён, вялікае места нашых прызначаных збораў; вочы твае абачаць Ерузалім, супакойную гасподу, непарушны будан; калы яго ня будуць перасунены на векі, ні водны зь яго паварозаў не адарвецца;
21 Бо там будзе сіла СПАДАРОВА з намі, месца рэкаў, шырокіх цур’ёў; лодка зь вяслом ня ўвыйдзе туды, ані вялікі караб ня пройдзе там;
22 Бо СПАДАР наш судзьдзя, СПАДАР наш правадаўца, СПАДАР наш кароль; Ён спасець нас.
23 Паварозы твае скволелі: яны ня могуць умацаваць машты свае, дзяржаць вятрылы. Тады будзе падзелены прыбытак вялікага здабытку; нават кульгавыя пойдуць на глабаньне.
24 І жыхар ня скажа: «Я хворы»; люду, што жывець там, будзе даравана бяспраўе.

Відзень прарокі Ісаі, 33 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.