Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Таго дня будуць гэтую песьню пяяць у зямлі Юдэйскай: «У нас моцнае места; спасеньне дасьць Ён, як сьцены а вал.
2 Адчыніце брамы, і ўвыйдзе народ справядлівы, што заховуе вернасьць.
3 Станаўкога ў думках сваіх Ты заховуеш у падвойным супакою, бо ён спадзяецца на цябе.
4 Спадзявайцеся на СПАДАРА заўсёды, бо ў ЯГУ СПАДАРУ вечная скала;
5 Бо Ён угбаў жылых на вышы, паднятае вялікае места, паваліў яго, паваліў яго на зямлю, кінуў яго ў пыл».
6 Патопча яго нага, ногі бедных, ступы галечаў.
7 Дарога справядлівага — пасьцівасьць; Ты, Найпасьціўшы, раўнуеш сьцежку справядлівага.
8 Але, на дарозе судоў Тваіх, СПАДАРУ, мы спадзяваліся на Цябе; да імені Твайго й да ўспамінаў Цябе жаданьне душы.
9 Душа мая жадае Цябе ночы, нават духам сваім ўнутры сябе я шукаю Цябе золкам; бо, як суды Твае на зямлі, жыхары сьвету вучацца справядлівасьці.
10 Няхай ласка будзе зроблена нягоднаму, ён ня наўчыцца справядлівасьці: у краю пасьцівасьці ён будзе дзеяць несправядліва, і ня будзе глядзець на вялічча СПАДАРОВА.
11 СПАДАРУ! паднята рука Твая; яны ня бачаць; яны абачаць рупатлівасьць Тваю празь люд і засаромяцца; але, цяпло непрыяцеляў Тваіх пажарэць іх самых.
12 СПАДАРУ! Ты накануеш супакой нам, бо нават усі справы нашыя Ты спраўляеш нам.
13 СПАДАРУ, Божа наш! панавалі над намі панове, апрача Цябе; але адно ў Табе мы будзем успамінаць імя Твае.
14 Памерлыя не ажывуць; сьмяротныя цені ня ўстануць; бо Ты даведаўся а выгубіў іх, і прычыніў, каб загінула ўся памятка празь іх.
15 Ты памножыў народ, СПАДАРУ, Ты памножыў народ, уславіўся, пашырыў усі канцы зямлі.
16 СПАДАРУ! У часе гароты яны шукалі Цябе, выліваліся ў цішы, як Ты караў іх.
17 Як цяжарная жонка, калі бліжэе пара радзіць, трудніцца, крычыць ад боляў сваіх, так былі мы перад відам Тваім, СПАДАРУ.
18 Мы былі ўцяжку, трудніліся, бы радзілі вецер: ня ўчынілі спасеньня зямлі, і ня палі жыхары сьвету.
19 Нябожчыкі Твае ажывуць, мертвае цела мае ўстане. Прачхніцеся й пяіце, лежачыя ў пыле; бо раса Твая, як раса зёлак, і зямля выкіне сьмяротныя сьцені.
20 Ідзі, людзе мой, увыйдзі ў пакоі свае й зачыні дзьверы за сабою; схавайся на малую часінку, пакуль мінець гнеў;
21 Бо вось, СПАДАР выходзе зь месца Свайго, пакараць жыхараў зямлі за бяспраўе іхнае; зямля таксама адкрые кроў сваю і ўжо не закрые забітых сваіх.

Відзень прарокі Ісаі, 26 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.