Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Бяда зямлі ў сьценю крылаў, каторая за ракамі Ефіопскімі,
2 Што пасылае паслоў па мору і ў трысьніковых караблёх па вадзе! Ідзіце, лягкія пасланцы, да народу падгалага і з бліскучаю, да люду страшнага ад пачатку дагэтуль, народу мераючага а топчучага, каторага зямлю перанялі рэкі.
3 Усі жыхары сьвету й жывучыя на зямлі, глядзіце, як харугва падыймецца на горах, як трубнае граньне пачуеце;
4 Бо так сказаў імне СПАДАР: «Я буду ціхі й буду глядзець у сялібе Сваёй, як прасьветны вад на сьвятліні, як булак расы ў часе ваду ў жніво»;
5 Бо перад зборам, калі скончылася квіценьне, і квет стаў сьпелаю ягадаю, Ён адатнець розкі сярпамі, адатнець голі і кіне іх.
6 Усі разам будуць пакінены дзярлівым гаравым птушкам і зьвяром земным; і дзярлівыя птушкі будуць там летаваць, і ўсі зьвяры земныя будуць там зімаваць.
7 Таго часу прынясець дар СПАДАРУ войскаў люд падгалы і з бліскучаю, і люд страшны ад пачатку дагэтуль, народ мераючы а топчучы, каторага зямлю перанялі рэкі, на месца імені СПАДАРА войскаў, на гару Сыён.

Відзень прарокі Ісаі, 18 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.