Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Бо СПАДАР паспагадае Якаву, і ўзноў выбяра Ізраеля, і аселе іх на зямлі іхнай. І чужаземцы злучацца зь імі, і прылучацца да дому Якававага.
2 І люды возьмуць іх, і прывядуць іх на месца іхнае; і дому Ізраеляваму спадуць яны на зямлі СПАДАРОВАЙ за слугаў а нявольніцы. Яны зробяць палоненікамі тых, што апаланялі іх, і будуць панаваць над уцісканьнікамі сваімі.
3 І станецца таго дня, што СПАДАР супакое цябе ад смутку а ад дрыжэньня а ад цяжкое работы, каторую ты мусіў рабіць,
4 Ты вымавіш прыказь гэтую праз караля Бабілёнскага і скажаш: «Як мінуўся ўцісканьнік, мінуліся вымагаючыя золата!
5 СПАДАР зламіў кій нягодных, ськіпетру дзяржаўцаў;
6 Тый, што біў люды ў гневе кажначасным біцьцём, тый, што радзіў народы ў гневе, ё перасьледаваны, і ніхто не задзержуе.
7 Уся зямля супачывае й ціхая, але прарвалася пяцьцём.
8 Нават кіпрысы цешацца зь цябе, і кедры лібанскія: “Адгэнуль, як ты ляжыш, не падыймаўся сякач над намі”.
9 І шэоль падыспадам дрыжыць дзеля цябе, каб сустрэць прыход твой; дзеля цябе прачхнуліся ўсі сьмяротныя сьцені, усі правадыры зямлі, падняў з пасадаў усіх каралёў народаў.
10 Усі яны адказалі й сказалі табе гэтак: “І ты стаў кволы, як мы, з намі ты зраўнаўся!”
11 Да шэолю ськінена пыха твая, гук гусьляў тваіх; чарвяк пасьцеля твая, і чырва накрыцьце твае.
12 Як зваліўся ты зь неба, дзяньніца, сыну раньня, разьбіўся воб зямлю ты, што кволіў народы!
13 Ты сказаў у сэрцу сваім: “Узыйду на неба, вышэй гвездаў Божых падыйму пасад свой і сяду на гары збору, на старанах поўначы;
14 Узыйду на вышыню булакоў, буду Падобны да Навышняга”.
15 Ты, адылі, ськінены будзеш далоў да шэолю, да бакоў ямы!
16 Бачачыя цябе ўцямяцца ў цябе, ўважліва будуць глядзець на цябе: “Ці гэта муж, што прысіліў дрыжэць зямлю, трэсьці каралеўствы,
17 Што абярнуў сьвет у пустыню і разбурыў месты яго, што ня пушчаў двору вязьняў сваіх?”
18 Усі каралёве народаў, усі яны супачываюць у славе, кажны ў доме сваім;
19 Але ты выкінены з гробу, як агідны пагон, пакрыты забітымі, прабітымі мячом, апушчанымі меж каменьня ямы, як труп таптаны.
20 Ты ня злучышся зь імі ў магіле, бо ты спустошыў зямлю сваю, забіў люд свой; ніколі ня будзе менавана насеньне ліхадзеяў.
21 Прыгатуй зарэз сыном ягоным за бяспраўе айцоў іхных, каб яны не паўсталі, ня спала ім зямля, і не напоўнілі віду сьвету местамі».
22 «І Я паўстану на іх, — агалашае СПАДАР войскаў, — і адатну імя Бабілёну, і астачу, і сына, і ўнука», агалашае СПАДАР;
23 «І зраблю таксама яго дзяржаваю ежыкаў і воднаю багнаю, і зьмяту яго мятлою зьнішчэньня», — агалашае СПАДАР войскаў.
24 Прысягаў СПАДАР войскаў, кажучы: «Напэўна, як Я думаў, так будзе; і як Я плянаваў, так станецца,
25 Каб зламіць Асыра ў зямлі Маёй і патаптаць яго на горах Маіх; тады йго ягонае будзе зьнята зь іх, і цяжар здыймецца з плеч іхных».
26 Гэта рассудак да ўсяе зямлі, і гэта рука, выцягненая на ўсі народы;
27 Бо СПАДАР войскаў замерыў, і хто ўзруша? і рука Ягоная выцягнена, і хто адверне Яе?
28 Году сьмерці караля Агаза быў гэт’кі цяжар:
29 «Ня цешся ўся Піліста, што зломлены прут б’ючага цябе, бо ад гадавага караня выйдзе базылішк, і плодам ягоным — агняны лятучы смок.
30 І будуць пасьвіцца першакі галечаў, і бедныя будуць супачываць у бясьпечнасьці; і Я заб’ю карэнь твой галадоўю, і яна заб’ець астачу тваю.
31 Вый, брама, крычы, места, уся таючая Піліста; бо пойдзе дым з поўначы, і няма ні воднага ў збору іх».
32 І што тады адкажуць паслове народу? — што СПАДАР заклаў Сыён, і ў ім схаваюцца бедныя зь люду Ягонага.

Відзень прарокі Ісаі, 14 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.