Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Бяда тым, што робяць несправядлівыя пастановы, і пісарам, уціск пішучым,
2 Каб адхінуць бедных ад рассудку і каб адабраць суд у ўбогіх люду Майго, каб ўдовы сталі іх здабыткам і каб аглабаць сіроты.
3 Але што будзеце рабіць у дзень даведаньня а загубы, што йдзець здалеку? Да каго ўцячыце помачы? І йдзе пакінеце славу сваю?
4 Безь Мяне ўклякнуць меж палоненікаў і паваляцца меж забітых. У вусім гэтым гнеў Ягоны ня суймецца, і рука Ягоная яшчэ выцягненая.
5 Бяда Асыры, дубцу гневу Майго, кій у руках іхных — абурэньне Мае.
6 Я пашлю яго на народ двудушны і на люд гневу Майго, дам яму расказаньне ўзяць здабытак, глабаньне і патаптаць яго, як балота на вуліцы.
7 Але ён ня так разумее, і сэрца ягонае ня так думае, бо ў сэрцу ягоным — выгубіць а зьнішчыць ня мала народаў;
8 Бо кажа: «Ці ж князі мае ня ё таксама каралямі?
9 Ці Кально не як Кархеміш? Ці Гамаф не як Арпад? Самара ня тое, што Дамашк?
10 Як рука мая дасягла каралеўствы балваноў, і выразаных балваноў у іх болей, чымся ў Ерузаліме а Самары;
11 Дык ці ня так, як я зрабіў із Самараю а балванамі яе, зраблю зь Ерузалімам а абразамі яго?»
12 І будзе як Спадар справе ўсю справу Сваю над гарою Сыёнам а Ерузалімам, Ён скажа: Я даведаюся да плоду пыхатага сэрца караля Асырскага і да славы высокага пагляду ягонага;
13 Бо ён сказаў: «Сілаю рукі свае зрабіў я гэта і мудрасьцю сваёю, бо я разумны; аддаляю граніцы людаў і глабаю скарбы іхныя, я ськінуў, як дужасіл, жыхараў;
14 І рука мая знайшла, як гнезды, багацьці люду; і як зьбіраньнік пакіненых яец, я зьбер усю зямлю; і ніхто не крануў крылом, не адчыніў роту, ня піснуў».
15 Ці можа сякіра хваліцца перад тым, хто сячэць ёю? Ці можа піла гардзіцца перад тым, хто пілуе ёю? Як бы пруток пачаў махаць над тым, хто падыймае яго! як бы кій падыймае сябе, бы ня будучы дзервам!
16 І затым пашлець Спадар, СПАДАР войскаў, сухарлявасьць на сытых ягоных, і пад славаю ягонаю ўзгарыцца полымя, як полымя цяпла.
17 І будзе Сьвятліня Ізраеля цяплом, і Сьвяты яго полымям, і спале, і пажарэць цернь ягоны а бадзючае кустоўе ягонае за адзін дзень.
18 І слава лесу ягонага і плоднага поля ягонага, ад душы аж да цела, будзе зьнішчана; і станецца, як высілены сьцяганоша.
19 Астача лесавога дзярэўя ягонага будзе нячысьленая, і малец яго запіша.
20 І станецца таго дня: і ня будуць болей астача Ізраеля і ўцеклыя з дому Якававага апірацца на б’ючага іх, але запраўды абапруцца на СПАДАРА, Сьвятога Ізраелявага.
21 Засталыя навернуцца, засталыя ад Якава да БОГА Моцнага;
22 Бо хоць бы люд твой, Ізраелю, быў, як пясок морскі, астача яго навернецца. Наканаванае зьнішчэньне — паводка справядлівасьці;
23 Бо Спадар, СПАДАР войскаў, учыне наканаванае выгубленьне сярод усяе зямлі.
24 Затым гэтак кажа Спадар, СПАДАР войскаў: «Ня бойся, людзе Мой, на Сыёне жывучы, Асура. Ён б’ець цябе дубцом і падыймае кій свой на цябе подле звычаю Ягіпту;
25 Бо яшчэ вельма мала, і гнеў суймецца, і гнеў Мой на згубу ім».
26 І СПАДАР войскаў узруша на іх розку, як зразіў Мідзянян ля скалы Орывы, і як прут Ягоны на мору, і падыйме яго, як на Ягіпет.
27 І таго дня цяжар ягоны адыймецца з плеч тваіх, і йго ягонае — із шыі твае, і йго зьнішчыцца ад сыціні.
28 Ён прыходзе да Аяфу, пераходзе да Міґрону, у Міхмасе ён станове снасьці свае,
29 Пераходзе праход Ґева — начулішча наша; Рама дрыжэла, і Ґівеа Саўлава ўцякла.
30 Узьнімі голас свой, дачка Ґаліма; ўважай Лаіша, бедны Анафоф!
31 Мадмена бадзяецца, жыхары Ґевіма закалянелі.
32 Яшчэ дзень застанецца ён у Нове; падыйме руку сваю на гару дачкі Сыёну, на ўзгорак Ерузаліму.
33 Вось, Спадар, СПАДАР войскаў, ломе голі із страшнаю сілаю; тыя, што высака падняліся, будуць адцяты, і пыхатыя будуць паніжаны;
34 І Ён адатнець лесавыя гушчары зялезам, і Лібан паваліцца ад Моцнага.

Відзень прарокі Ісаі, 10 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.