Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Песьня над песьнямі | 3 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 На ложку сваім ночы шукала я любовага душою маёю; шукала я яго, але не знайшла яго.
2 Устану ж я, пакружыняю па месьце, па таргох а па вуліцах, пашукаю любовага душою маёю; шукала я яго, але не знайшла яго.
3 Знайшлі мяне вартаўнікі, кружыняючы па месьце: «Ці ня бачылі вы любовага душою маёю?»
4 Крыху мінуўшы іх, якга знайшла я любовага душою маёю; ухапілася за яго й не адпусьціла, пакуль не прывяла яго да дому маці свае і да пакою тае, што зачала мяне.
5 Заклінаю вас, дачкі ерузалімскія, сэрнамі й палявымі ланямі: не чапайце ані будзеце каханага, пакуль ён ня зыча.
6 Хто гэта ўзыходзе з пустыні, як стаўпы дыму, акураваная мірам а кадзілам, усялякімі парашкамі прадаўніковымі?
7 Во ложак ягоны, Салямонаў, шасьцьдзясят дужасілаў навокал яго, найдужшых ізраельскіх;
8 Усі яны дзяржаць па мячу, дазнаныя ў бітве; у кажнага меч свой ля сьцягна дзеля жахаў ночных.
Нашэльны ложак зрабіў сабе кароль Салямон зь дзерваў лібанскіх;
10 Стаўпцы яго зрабіў ён із срэбра, поручні яго із золата; накрыцьце яго з пурпуры; ўнутры ён усланы любосьцяй дачок ерузалімскіх.
11 Выйдзіце й гляньце, дачкі сыёнскія, на караля Салямона ў кароне, каторага ўкаранавала яго маці ягоная, у дзень вясельля ягонага і ў дзень радасьці сэрца ягонага.

Кніга Песні над Песьнямі Салямонавае, 3 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.