Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Прыказі Салямонавы | 3 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Сыну мой, права майго не забудзься, і расказаньні мае хай дзяржыць сэрца тваё;
2 Бо даўгія дні а гады жыцьця і супакой яны дададуць табе.
3 Міласэрдзе а праўда хай не пакінуць цябе; завяжы іх на шыі сваёй, напішы іх на табліцы сэрца свайго,
4 Знаходзячы гэтак зычлівасьць і добры розум у ваччу Бога й людзіны.
5 Спадзявайся на СПАДАРА ўсім сэрцам сваім і не апірайся на розум свой;
6 У вусіх дарогах сваіх пазнай Яго, і Ён будзе кіраваці дарогі твае.
7 Ня будзь мудры ў ваччу сваім; бойся СПАДАРА й адхінайся ад ліха:
8 Гэта будзе лекам пупу твайму і вогкасьцю касьцём тваім.
9 Сьці СПАДАРА зь меньня свайго і першым з усёга прыбытку свайго. —
10 I сьвірны твае напоўняцца множасьцяй, і вінны сок будзе пералівацца ў таўчэльнях тваіх.
11 Ня грэбуй зырам СПАДАРОВЫМ, сыну мой, ня брыдзься ўпікамі Ягонымі;
12 Бо каго СПАДАР любе, таго зыра, як айцец сына, катораму прыяе.
13 Шчасьлівы чалавек, што знайшоў мудрасьць, чалавек, што прыдбаў розум:
14 Бо тавар ізь яе лепшы за тавар срэбны, і прыбытак ізь яе лепшы за найчыстшае золата.
15 Дарожшая яна за пэрлы, і ўсе жаданае табою не зраўнаецца зь ёй;
16 Даўжыня дзён у яе правіцы, і ў левай яе багацьце а пачэсьць;
17 Дарогі ейныя — дарогі прыемнасьці, і ўсі сьцежкі ейныя — супакой;
18 Дзерва жыцьця яна дзержачым яе, і шчасьлівы, хто моцна апіраецца на яе.
19 СПАДАР мудрасьцю заклаў зямлю, умацаваў нябёсы розумам.
20 Ведаю Ягонаю глыбіні праломлены, і булакі точаць расу.
21 Сыну мой, няхай яны не здаляюцца ад аччу тваіх; заховуй існае а разважнасьць:
22 I будуць жыцьцём душы тваёй і прыборам шыі тваёй.
23 Тады бясьпечна пойдзеш па дарозе сваёй, і нага твая не спатыкнецца.
24 Як ляжаш, ня будзеш баяцца; але, ляжаш, і сон твой будзе салодкі.
25 Ня будзеш баяцца неспадзеўнага спалоху ані спустошаньня нягоднікаў, як яно прыйдзе;
26 Бо СПАДАР будзе тайкаю тваёй і ўсьцеражэць нагу тваю ад схапленьня.
27 Не адмаўляй добра тым, каму яно належа, калі ё сіла ў руццэ тваёй зрабіць гэта.
28 Не кажы прыяцелю свайму: «Ідзі й зьвярніся, і заўтра я дам табе», калі маеш із сабою.
29 Не задумляй ліха на прыяцеля свайго, бо бясьпечна ён жывець із табою.
30 Ня вадзься з чалавекам бяз прычыны, як ён не зрабіў крыўды табе.
31 Не завідуй глабаньніку і не выбірай ні воднае з дарогаў ягоных;
32 Бо агіда СПАДАРУ крутадушнасьць, але з пасьцівымі тайная рада Ягоная.
33 Праклён СПАДАРОЎ на доме нягоднага, але Ён дабраславе сялібу справядлівых.
34 Скалазубамі Ён грэбуе, але пакорным даець ласку.
35 Чэсьць спадзець мудрым, але дурных панясець сорам.

Кніга Прыказяў Салямонавае, 3 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.