Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Прыказі Салямонавы | 14 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Мудрыя жонкі ладзяць дом, але дурныя бураюць яго рукамі сваімі.
2 Хто ходзе пасьціваю дарогаю, тый баіцца СПАДАРА, але крутадушны на дарогах сваіх грэбуе Ім.
3 У вуснах дурнога атожыла пыхі, але вусны мудрых ахараняюць іх.
4 Ідзе няма валоў, там ясьлі парожныя, але шмат прыбытку ад сілы вала.
5 Праўдзівая сьветка ня будзе маніць, але сьветка манлівая нахукае маны.
6 Скалазуб шукае мудрасьці, і не знаходзе; але веда лягкая таму, хто разумее,
7 Прайдзі ля неразумнае людзіны, і ня знойдзеш разумных вуснаў.
8 Мудрасьць разважных — знацьцё дарогі свае, дурнота ж дурных — ашука.
9 Дурныя робяць насьмех ізь віны, але меж справядлівых — зычлівасьць.
10 Сэрца знае гарчэль душы свае, і чужнік не падзеле яго радасьці.
11 Дом нягодных абурыцца, але будан пасьцівых закрасуе.
12 Бывае, дарога людзіне простаю, але канец яе — дарогі сьмерці.
13 I ў часе сьмеху баліць сэрца, і канцом самае радасьці бывае смутак.
14 Упорлівы сэрцам насыціцца дарогамі сваімі, а добрая людзіна — сваімі.
15 Просты вера кажнаму слову, але разважны разумее сьцежку сваю.
16 Мудры баіцца й адхінаецца ад ліха, але дурны шалее й пэўны.
17 Апрысак наробе дурноты, але людзіну нягодных задумаў ненавідзяць.
18 Простым спадзець дурнота, але разважныя каранаваны ведаю.
19 Благія паклоняцца добрым, нягодныя — у брамах справядлівага.
20 Нават прыяцель ненавідзе беднага, але шмат любячых багатага.
21 Хто грэбуе прыяцелям сваім, грэша; але шчасьлівы, хто міласэрны да беднага.
22 Ціж ня мыляцца задумляючыя ліха? але міласэрдзе а праўда ў тых, што думаюць праз дабро.
23 З кажнае працы дастатак, але з пустое гаворкі адно нястача.
24 Карона мудрых ё багацьцям іхным, але дурата неразумных — дурнота.
25 Вывальняе душу праўдзівая сьветка, але ашуканьнік дзьмухае ашукаю.
26 У страху Божым моцная пэўнасьць, і дзеці ягоныя будуць мець прытулішча.
27 Страх СПАДАРОЎ — жарало жыцьця, каб сьцерагчыся пасадак сьмерці.
28 У множасьці люду пазор каралёў, а як мала люду — зьнішчэньне князя.
29 Памальны да гневу — вялікага розуму, але апрысак павялічае шал.
30 Здаровае сэрца — жыцьцё целу, але завіднасьць — гніцьцё ў касьцёх.
31 Хто ўціскае беднага, зьневажае Стварыцеля яго; а хто сьціць Яго, мае міласэрдзе да беднага.
32 За ліха свае будзе адпіхнёны нягодны, але справядлівы пры сьмерці сваёй мае надзею.
33 У сэрцу разумнага супачывае мудрасьць і сярод неразумных аказуецца.
34 Справядлівасьць павышае народ, а грэх — брыда людам.
35 Зычлівасьць каралеўская да мудрага слугі, але гнеў ягоны на тога, што прычыняе сорам.

Кніга Прыказяў Салямонавае, 14 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.