Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 I адказаў Ёў, і сказаў:
2 «Праўда! ведаю, што так; але як аправіцца чалавек перад Богам?
3 Калі захоча сьперачацца зь Ім, то не адкажа яму на ні воднае з тысяча.
4 Мудры сэрцам і магучы сілаю; хто ўперся супроці Яго і мае дасьпех?
5 Ён перасувае горы, і не пазнаюць, як Ён пераверне іх у гневе Сваім;
6 Ссувае зямлю зь месца яе, і стаўпы яе дрыжаць;
7 Скажа сонцу, — і ня ўзыйдзе, і на гвезды наложа пячаць.
8 Ён адзін расьцягуе нябёсы й ходзе па вышынях мора;
9 Учыніў Воз, Касцы а Сітцо а пакоі паўдня;
10 Чыне вялікае, няскумальнае а чудоснае бязь ліку!
11 Вось, Ён пройдзе перад імною, і я не абачу Яго; мінець, і не зацемлю Яго.
12 Вось, забірае, і хто забароне Яму? хто скажа Яму: “Што Ты робіш?”
13 Бог не адхінець гневу Свайго; пад Ім угбаюцца памачнікі Рагаба.
14 I пагатове ці магу я адказаць Яму і выбіраць словы перад Ім?
15 Хоць бы й мая праўда была, але ня буду адказаваць, але буду маліць Судзьдзю свайго.
16 Калі б я гукаў, і Ён адказаў імне, я не паверыў бы, што Ён прыслухаўся да голасу майго,
17 Бо Ён у буры мяжджуле мяне і множа раны мае бяз прычыны,
18 Не даець імне аддыхнуць, але сыце мяне гарчынёй.
19 Калі ходзе празь сілу, Ён магучы; калі справа справядлівасьці, хто пасьветча імне?
20 Калі я праўлюся, то вусны мае мяне вінуюць; беззаганны я, Ён давядзець, што я крывы;
21 Беззаганны я; я ня знаю душы свае, брыджуся жыцьцём сваім.
22 Адно яно; затым я сказаў: беззаганнага й нягоднага губе Ён.
23 Як розка прыносе ўраз сьмерць, Ён із трудненьня нявіннага сьмяецца.
24 Зямля аддана ў рукі нягодных; віды судзьдзяў яе Ён крые. Калі ня Ён, дык хто ж?
25 І дні мае шыбшыя за ганца, — бягуць, ня бачаць дабра;
26 Мінаюць, як караблі з трысьціны, як арол падаючы на жыр.
27 Калі сказаць імне: “Забудуся жальбы свае, пакіну хмарны выгляд свой і ўмацуюся”;
28 То баюся ўсіх смуткаў сваіх, бо я ведаю, што Ты не аправіш мяне.
29 Я буду прызнаны за віннага, дык чаму я марне гарапашнічаў?
30 Хоць бы я абмыўса сьнежнаю вадою і ачысьціў мылам рукі свае,
31 То й тады Ты занурыш мяне ў яму, і збрыдзяць мяне адзецьці мае;
32 Бо Ён ня людзіна, як я, каб адказаць яму, увыйсьці разам на суд.
33 Няма меж нас пасярэдніка, што палажыў бы руку сваю на абодвых нас.
34 Хай аддале Ён ад мяне розку Сваю, і страх Ягоны хай не палохае мяне;
35 I тады я буду гукаць і не зьлякаюся Яго, бо я не такі сам у сабе.

Кніга Ёвава, 9 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.