Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 I адказаваў Ёў, і сказаў:
2 «Запраўды вы люд, і што мудрасьць памрэць із вамі.
3 У мяне сэрца, як у вас; не зваліўся я ніжэй за вас; і зь кім ня бывала падобна да гэтага?
4 Я пасьмехам стаў прыяцелям сваім, я, каторы гукаў да Бога, і Ён адказаваў імне, пасьмехам справядлівы, беззаганны.
5 Подле думак седзячага ў супакою, пагрэбаваны палаючы сьветач, прыгатаваны тым, што коўзаюцца нагамі.
6 Супакойныя буданы ў глабаньнікаў, і бясьпечныя ў квелячых Бога; бясьпечнасьць у таго, каму Бог даець у руку ягоную.
7 Але папытайцеся ў статку, і навуча цябе, у птушкі нябёснай, і азнайме табе;
8 Альбо пагутары ізь зямлёю, і навуча цябе, і раскажуць табе рыбы морскія.
9 Хто ў вусім гэтым не пазнае, што рука СПАДАРОВА ўчыніла гэта?
10 У руццэ Ягонай душа ўсяго жывучага й дух кажнага людзкога цела.
11 Ці ня вуха разьбірае словы, і не паднябеньне пазнаець смак ежы?
12 У перастаркаў мудрасьць, і цямлівасьць у даўгадзенных.
13 У Яго мудрасьць а Сіла; Ягоная рада а цямлівасьць.
14 Калі Ён абурыць, ніхто не адбудуе; калі Ён замкнець чалавека, ніхто не адамкнець.
15 Запыне воды, і ўсе ссохне; пусьце іх, і перавернуць зямлю.
16 У Яго моц а мудрасьць; у Яго ашуканы й ашукуючы.
17 Ён уводзе райцаў у палон і судзьдзяў робе дурнымі.
18 Ён разьвязуе зьвяз каралёў і поясам папяразуе сьцёгны іхныя.
19 Ён уводзе сьвятароў у палон і ськідае валатоў;
20 Спабывае мовы давераных і адбірае кемнасьць у старых.
21 Аблівае сорамам князёў і кволе пояс моцных;
22 Адкрывае глыбіні зь цемры й выводзе на сьвятліню сьмяротны сьцень;
23 Павялічае народы й губе іх; пашырае народы й зводзе іх;
24 Адхінае сэрца ў галоваў люду зямлі й робе іх валацугамі ў пустыні, ідзе няма дарогі.
25 Вошчупкам ходзяць яны ў цемні, безь сьвятла; і хістаюцца, як п’яныя.

Кніга Ёвава, 12 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.