Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Летапісу | 4 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Сынове Юдзіны: Перэц, Гэцрон, Хармі а Гур а Шовал.
2 I Рэая Шовалёнак нарадзіў Ягафа; Ягаф нарадзіў Агумая а Лагада. Гэта радзімы Цоратавы.
3 I гэтыя з айца Етама: Ізрэель а Ішма а Ідбаш, і сястра іхная на ймя Гаццэлелпоні,
4 I Пенуель, айцец Ґедора, і Езэр, айцец Гуша. Гэтыя сынове Гуравы, першака Ефрафы, айца Бэтлеема.
5 I ўв Ахшура, айца Фекоі, былі дзьве жонкі: Гэла а Наара.
6 I Наара нарадзіла яму Агузама а Гэфера а Фемені а Гаагаштары; гэта сыны Наарыны.
7 I сыны Гэліны: Цэрэф а Іцгар а Ефнан.
8 I Коц нарадзіў Анува а Цовева а радзімы Агаргэля Гарумёнка.
9 I быў Явіс пачэсьліўшы за сваіх братоў. I маці назвала імя ягонае Явіс, кажучы: «Бо я радзіла яго з болям».
10 I Явіс гукаў да Бога Ізраелявага, кажучы: «О каб Ты шчодра дабраславіў мяне, і пашырыў межы мае, і каб рука Твая была з імною, і каб Ты крыў ад благога, каб я не гараваў!» I паслаў яму Бог тое, чаго ён прасіў.
11 I Хелуў, брат Шугі, нарадзіў Мэгіра, каторы айцец Ештона.
12 А Ештон нарадзіў Беф-Рафу а Пасэага а Тэгінну, айца Ірнагашавага; гэта людзі Рэскія.
13 I сыны Кеназавы: Офнель а Сэрая. I сыны Офнелявы: Гафаф.
14 I Меонофай нарадзіў Офру, і Сэрая нарадзіў Ёава, айца даліны рамесьнікаў, бо яны былі рамесьнікі.
15 I сыны Калева Ефунёнка: Іру, Ела а Наам. I сыны Еліны: Кеназ.
16 I сыны Егаллелелявы: Зыф а Зыфа, Фіра а Асарэль.
17 I сыны Езры: Ефер а Мерэд а Эфер а Ялон. I зацяжарыла а нарадзіла Мірыям а Шаммая а Ішбага, айца Ешфэмоі.
18 I жонка ягоная Юда нарадзіла Ерэда, айца Ґедора, а Гэвера, айца Сохо, а Екуфеля, айца Занаога. I гэта сынове Біфы, дачкі фараонавае, каторую ўзяў Мегэд.
19 I сыны жонкі ягонае Годы, сястры Нагама, айца Кеілы: Ґармі а Ешфемоа — Маахацянін.
20 I сыны Сымона: Амнон а Рынна, Бенганан а Хілон. Сыны Ішавы: Зогеф а Бензогеф.
21 Сынове Шэлы Юдзянка: Ір, айцец Лехі, а Лаада, айцец Марэшы а радзімы дому вырабляючых цянюсенькае палатно, з дому Ашбеі,
22 I Ёкім, і людзі Хозэвы, і Ёаш, і Сараф, што мелі дзяржаву ў Моаве, і Яшувілегем; яле гэтя рэчы старавечныя.
23 Яны ганчары, і жылі сярод садоў а гародаў; у караля дзеля работаў ягоных жылі яны там.
24 Сынове Сымонавы: Немуель а Ямін, Ярыў, Зэраг, Саўла;
25 Шалум, сын ягоны; Міўсам, сын ягоны; Мішма, сын ягоны.
26 I сыны Мішмы: Гамуель, сын ягоны; Закур, сын ягоны; Шымей, сын ягоны.
27 У Шымея шаснанцацёх сыноў і шэсьць дачок; у братоў жа ягоных сыноў ня шмат, і ўся радзіма іхная не такая была чысьленая, як радзіма сыноў Юдзіных.
28 Яны жылі ў Веер-Шэве а Моладзе а Гацаршуале
29 А ў Білзе а ў Ецэме а ў Фоладзе
30 А ў Бефуелю а ў Горме а Цыклазе
41 А ў Беф-Маркавофе а ў Гацарсусыме а ў Беф-Біры а ў Шаарыме. Гэта месты іхныя да гаспадарстваваньня Давідавага;
32 I сёлы іхныя: Етам а Аін, Рымон а Фокен а Ашан, — ля пяцёх местаў.
33 I ўсі сёлы іхныя, каторыя былі навокал гэтых местаў аж да Ваалу; гэта іхныя месцы жыхарства й радаводы іхныя.
34 Мешоваў а Ямлеха а Ёша Амацонак
35 А Ёель а Егу, сын Ёшывы, сына Сэраі Асялёнка,
36 А Елёенай а Якова а Ішогая а Асая а Адзель а Есымель а Веная,
37 А Зыза, сын Шыфа, сына Алёна, сына Едаі, сына Шымры Шэмаёнка.
38 Гэтыя, што ўвыйшлі наймя — князі радзімаў сваіх, і дом айцоў іхных надта пашырыўся.
39 I яны дайшлі да ўходу Ґедор, да ўсходняга боку даліны, шукаць пасьцьбішчаў чародам сваім;
40 I знайшлі пасьцьбішчы сытыя а добрыя, зямлю ж прасторную а супакойную а бясьпечную, бо з Хама жылі там да іх.
41 I прышлі гэтыя, запісаныя наймя, за дзён Гэзэкі, караля Юдэйскага, і разбурылі іхныя буданы а сялібы, каторыя знайшлі там, і аканавалі іх на заўсёды, і жывуць на іхных месцах; бо там было пасьцьбішча чародам іхным.
42 Зь іх жа, із сыноў Сымонавых, пяцьсот чалавекаў пайшлі на гару Сэір: Пелата а Неара а Рэфая а Узель Ішанкі на чале іх;
43 I пабілі там астачу Амалічан, што былі ўцёкшы, і жывуць там дагэтуль.

Першая кніга Летапісу, 4 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.