Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


2 Гаспадарстваў | 8 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I гукаў Елісэй жонцы, каторай сына ажывіў ён, і сказаў: «Устань і пайдзі, ты а дом твой, і пажыві там, ідзе можаш пажыць, бо прыгукаў СПАДАР галадоў, і яна прыйдзе на гэтую зямлю на сем год».
2 I ўстала тая жонка, і ўчыніла подле слова чалавека Божага; і пайшла яна а дом ейны, і жыла ў зямлі Пілісцкай сем год.
3 I сталася пры канцу сямёх год: зьвярнулася тая жонка ізь зямлі Пілісцкае і прышла да караля маліць дому свайго й поля свайго.
4 А кароль тады гутарыў ізь Ґігазам, маладзёнам чалавека Божага, і сказаў: «Паведай жа імне ўсе вялікае, што зрабіў Елісэй».
5 I прымеж тога, як ён павядаў каралю, як тый ажывіў памерлага, і вось, жонка, каторай сына ажывіў ён, маліла дому свайго й поля свайго ў караля. I сказаў Ґігаз: «Спадару мой, каролю, гэта тая самая жонка й тый самы сын ейны, каторага ажывіў Елісэй».
6 I папытаўся кароль у жонкі, і яна паведала яму. I прызначыў ёй кароль аднаго легчанца, кажучы: «Зьвярні ёй усе, ёй належачае, і ўсі прыбыткі з поля, адгэнуль, як яна пакінула зямлю, дагэтуль».
7 I прышоў Елісэй да Дамашку, як Вен-Гадад, кароль Арамскі, быў хворы. I наказалі яму, кажучы: «Прышоў чалавек Божы аж сюды».
8 I сказаў кароль Газаелю: «Вазьмі ў руку сваю дар, і пайдзі наўпярэймы чалавеку Божаму, і папытайся ў СПАДАРА ім, кажучы: “Ці ачуняю я ад гэтае хваробы?”»
9 I пайшоў Газаель наўпярэймы яму, і ўзяў дар у руку сваю і ўсяго найлепшага ў Дамашку — наклад на сорак вярблюдоў, і прышоў, і стаў перад відам ягоным, і сказаў: «Сын твой Вен-Гадад, кароль Арамскі, паслаў мяне да цябе, кажучы: “Ці ачуняю я ад гэтае хваробы?”».
10 I сказаў яму Елісэй: «Пайдзі, скажы яму: “Ачуняеш”; аб’явіў, адылі, імне СПАДАР, што ён сьмерцю памрэць».
11 I ўцяміўся ў яго, аж ён засароміўся; і заплакаў чалавек Божы.
12 I сказаў Газаель: «Чаму спадар мой плача?» I сказаў ён: «Бо я ведаю, якога наробіш ты ліха сыном Ізраелявым: гарады іхныя спаліш, і маладзёнаў іхных мячом пазабіваеш, і дзецяняты іхныя зьмяжджуліш, і цяжарныя іхныя распорыш».
13 I сказаў Газаель: «Але што, слуга твой, сабака, каб ён мог зрабіць такую вялікую рэч?» I сказаў Елісэй: «СПАДАР паказаў імне цябе як караля Арамскага».
14 I пайшоў ён ад Елісэя, і прышоў да гаспадара свайго, і сказаў яму тый: «Што казаў табе Елісэй?» I сказаў: «Ён казаў імне, што ты ачуняеш».
15 I было назаўтрае: ён узяў накрыцьцё, і занурыў яго ў ваду, і расьцягнуў на від ягоны, і ён памер. I загаспадарстваваў Газаель замест яго.
16 I пятага году Ёрама Агавёнка, караля Ізраельскага, і Ясапата, караля Юдэйскага, загаспадарстваваў Ёрам Ясапацёнак, кароль Юдэйскі. Трыццаць два гады было яму, як ён загаспадарстваваў, і восьмі год гаспадарстваваў у Ерузаліме.
18 I хадзіў дарогаю каралёў Ізраельскіх, як рабілі дом Агаваў, бо дачка Агавава была жонкаю ягонаю, і рабіў ліхое ў ваччу СПАДАРОВЫМ.
19 Ня зычыў, адылі, СПАДАР згубіць Юду, дзеля Давіда, слугі Свайго, бо Ён абяцаў даць яму сьветач у дзяцёх ягоных на ўсі часы.
20 За дзён ягоных выступіў Едом із-пад рукі Юды, і пастанавілі яны над сабою караля.
21 I прайшоў Ёрам да Цаіру, і ўсі цялежкі зь ім; і ўстаў ён ночы, і паразіў Едомлян, што акружалі яго, і вайводцаў над цялежкамі, але люд уцёк да буданоў сваіх.
22 I выступіў Едом із-пад рукі Юды дагэтуль.
У тым жа часе выступіла й Ліўна.
23 Засталыя справы Ёрамовы і ўсе, што ён зрабіў, ціж не запісаны яны ў кнізе летапісу каралёў Юдэйскіх?
24 I супачыў Ёрам із айцамі сваімі, і пахаваны з айцамі сваімі ў месьце Давідавым. I загаспадарстваваў Агазя, сын ягоны, замест яго.
25 Двананцатага году Ёрама Агавёнка, караля Ізраельскага, загаспадарстваваў Агазя, сын Ёрама, караля Юдэйскага.
26 Дваццаць два гады было Агазі, як загаспадарстваваў, і адзін год гаспадарстваваў у Ерузаліме. Імя ж маці ягонае Афаля, дачка Омры, караля Ізраельскага.
27 I хадзіў дарогаю дому Агавовага, рабіў ліхое ў ваччу СПАДАРОВЫМ, падобна да дому Агавовага, бо ён зяць дому Агавовага.
28 I пайшоў Ёрам Агавёнак на вайну з Газаелям, каралём Арамскім, да Рамофу Ґілеадзкага, і ранілі Арамляне Ёрама.
29 I зьвярнуўся Ёрам кароль, каб лячыцца ў Ізрэелю ад ранаў, што яго ранілі Арамляне ў Рамофе, як ён ваяваў з Газаелям, каралём Арамскім. I Агазя Ёрамёнак, кароль Юдэйскі, зышоў даведацца Ёрама Агавёнка да Ізрэелю, бо ён быў хворы.

Другая кніга Гаспадарстваў, 8 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.