Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


2 Гаспадарстваў | 23 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 І паслаў кароль, і зьберлі да яго ўсіх старцоў Юды а Ерузаліму.
2 I ўзышоў кароль да дому СПАДАРОВАГА, і кажны муж Юдаў, і ўсі жыхары Ерузаліму зь ім, і сьвятары, і прарокі, і ўвесь люд, ад малога да вялікага, і прачытаў у іх вушы ўсі словы кнігі змовы, знойдзенае ў доме СПАДАРОВЫМ.
3 I стаў кароль ля стаўпа, і ўчыніў змову перад СПАДАРОМ хадзіць за СПАДАРОМ а дзяржаць расказаньні Ягоныя а сьветчаньні Ягоныя а ўставы Ягоныя з усёга сэрца а з усяе душы, каб зацьвердзіць словы змовы гэтае, напісаныя ў кнізе гэтай. I ўвесь люд стаў за гэтую змову.
4 I расказаў кароль Гілку, найвышшаму сьвятару, і другарадным сьвятаром, і стоячым на варце ля парогу выпратаць ізь сьвятыні СПАДАРОВАЕ ўсі рэчы, зробленыя Ваалу а Астарце а ўсяму войску нябёснаму; і спалілі іх за Ерузалімам, на лядах Кідрону, і панёс попел іх да Бэт-Элю.
5 I аддаліў з ураду паганскіх сьвятароў, каторых пастанавілі каралі Юдэйскія, каб кадзіць на ўзвышшах у местах Юдэйскіх а ў ваколіцах Ерузаліму, і кадзеньнікаў Ваалу, сонцу а месяцу а сузор’ям а ўсяму войску нябёснаму;
6 I выпратаў Астарту з дому СПАДАРОВАГА за Ерузалім, да цур’я Кідрона, і спаліў яе ля цур’я Кідрона, і стоўк яе на пыл, і рассыпаў пыл ізь яе на магілы сыноў люду;
7 I разбурыў дамы бязуляў, што ля дому СПАДАРОВАГА, ідзе жанкі ткалі заслоны да гаю;
8 I вывеў усіх сьвятароў зь местаў Юдэйскіх, і ўпаганіў узвышшы, на каторых сьвятары кадзілі, ад Ґевы да Веер-Шэвы, і разбурыў узвышшы ля брамы, — каторая ля ўходу ў браму Ігошуі гараднічага, і каторая на левым баку месцкае брамы.
9 Сьвятары ўзвышшаў, адылі, не абракалі аброкаў на аброчніку СПАДАРОВЫМ у Ерузаліме, праснакі ж елі сярод братоў сваіх.
10 I ўпаганіў ён Тофет, каторы на даліне сыноў Гіномавых, каб ніхто не праводзіў сына свайго а дачкі свае перазь цяпло Молоху;
11 I аддаліў коні, каторыя каралі Юдэйскія станаўлялі сонцу перад уходам у дом СПАДАРОЎ ля пакою Нафан-Мелеха, легчанца, каторы на перадмесьцю; цялежкі ж сонца спаліў цяплом.
12 I аброчнікі, што былі на страсе верхняга пакою Агазавага, што зрабілі каралі Юдэйскія, і аброчнікі, што зрабіў Манас на абодвых панадворках дому СПАДАРОВАГА, разламіў кароль, і ськінуў стуль, і кінуў пыл іх у цурэй Кідрон.
13 I ўзвышшы, што перад Ерузалімам, направа ад Згубнае гары, каторыя збудаваў Салямон, кароль Ізраеляў, Астарце, агідзе Сыдонскай, і Хемошу, агідзе Моаўскай, і Мілкому, агідзе Амонскай, сплюгавіў кароль;
14 I паламіў асобкі, і сьсек гаі, і напоўніў месцы іх касьцьмі людзкімі.
15 Таксама й аброчнік, што ў Бэт-Элю, узвышша, каторае збудаваў Еровоам Невацёнак, каторы ўвёў Ізраеля ў грэх, — таксама аброчнік гэты а ўзвышша ён разламіў, і спаліў гэтае ўзвышша, стоўк на пыл, і спаліў гай.
16 I азірнуўся Ёся, і абачыў магілы, каторыя там на гары, і паслаў, і пабраў косьці з магіл, і спаліў іх на аброчніку, і сплюгавіў яго подле слова СПАДАРОВАГА, каторае агаласіў чалавек Божы, што абясьціў гэтыя здарэньні.
17 I сказаў: «Што гэна за помнік, каторы я бачу?» I сказалі яму месцкія жыхары: «Магіла чалавека Божага, каторы прыходзіў зь Юдэі і абясьціў праз тое, што ты робіш із аброчнікам Бэтэльскім».
18 I сказаў ён: «Пакіньце яго ў супакою, ніхто не чапай касьцей ягоных». I ўратавалі косьці ягоныя й косьці прарокі, што прыходзіў із Самары.
19 Таксама і ўсі дамы ўзвышшаў, каторыя ў местах Самарскіх, што каралі Ізраельскія пастанавілі квяліць СПАДАРА, Ёся разбурыў, і зрабіў зь імі подле ўсіх учынкаў, што зрабіў у Бэт-Элю;
20 I ён зарэзаў усіх сьвятароў узвышшаў, каторыя там былі, на аброчніках, і спаліў косьці людзкія на іх; і зьвярнуўся да Ерузаліму.
21 I расказаў кароль усяму люду, сказаўшы: «Рабіце пасху СПАДАРУ, Богу свайму, як напісана ў гэтай кнізе змовы»;
22 Бо ня была сьвячана такая пасха ад дзён судзьдзяў, каторыя судзілі Ізраеля, і ўсі дні каралёў Ізраельскіх а каралёў Юдэйскіх;
23 А асьмінанцатага году караля Ёсі была сьвячана гэтая пасха СПАДАРУ ў Ерузаліме.
24 I выгуканьнікаў а знахараў а абразы а балваны а ўсі агіды, што зьявіліся ў зямлі Юдэйскай а ў Ерузаліме, вымеў Ёся, каб зацьвердзіць словы Закону, напісаныя ў кнізе, каторую знайшоў Гілка сьвятар у доме СПАДАРОВЫМ.
25 I падобнага да яго ня было караля перад ім, каторы абярнуўся б да СПАДАРА ўсім сэрцам сваім а ўсёй душою сваёю а ўсёй сілаю сваёю, подле ўсёга закону Масеявага; і просьле яго не паўстаў падобны да яго.
26 СПАДАР, адылі, не адхінуўся ад вялікага палу гневу Свайго, якім запалаў гнеў Ягоны на Юду за ўсі ўразы, якімі ўразіў Яго Манас.
27 I сказаў СПАДАР: «I Юду адхіну ад віду Свайго, як адхінуў Я Ізраеля, і ўлегцы замею места гэтае Ерузалім, каторае Я абраў, і дом, праз каторы Я сказаў: “Будзе імя Мае там”».
28 Засталыя справы Ёсіны і ўсе, што ён зрабіў, ціж не запісаны яны ў кнізе летапісу каралёў Юдэйскіх?
29 За дзён ягоных узышоў фараон Нехо, кароль Ягіпецкі, супроці караля Асырскага, на раку Еўфрат, і вышаў кароль Ёся наўпярэймы яму, і тый зрабіў сьмерць яму ў Меґідзе, як абачыў яго.
30 I слугі ягоныя павезьлі яго мертвага зь Меґіда, і прывезьлі яго ў гробе ягоным. I ўзяў люд зямлі Егоагаза, сына Ёсінага, і памазалі яго замест айца ягонага.
31 Дваццаць тры гады было Егоагазу, як загаспадарстваваў, і тры месяцы гаспадарстваваў у Ерузаліме; а імя маці ягонае Гамуталь Ярэмлянка, зь Ліўны.
32 I ён рабіў благое ў ваччу СПАДАРОВЫМ у вусім так, як рабілі айцове ягоныя.
33 І зьвязаў яго фараон Нехо ў Рыўле, у зямлі Гамаўскай, каб ён не гаспадарстваваў у Ерузаліме, і ўзлажыў кару на зямлю сто таланяў срэбра і талань золата.
34 I ўстанавіў фараон Нехо за караля Елякіма Ёсянка замест Ёсі, айца ягонага, і зьмяніў імя ягонае на Егоякім; і ўзяў Егоагаза, і завёў да Ягіпту, ідзе ён і памер.
35 I срэбра й золата даваў Егоякім фараону; ён ацанаваў зямлю, каб даваць срэбра подле расказаньня фараонавага; ад кажнага зь люду зямлі, подле ацэны свае, ён спаганяў срэбра а золата на тое, каб аддаваць фараону Неху.
36 Дваццаць пяць год было Егоякіму, як загаспадарстваваў, і адзінанцаць год гаспадарстваваў у Ерузаліме; імя маці ягонае Зэбіда Педаішка, з Румы.
37 I рабіў ён благое ў ваччу СПАДАРОВЫМ у вусім так, як рабілі айцове ягоныя.

Другая кніга Гаспадарстваў, 23 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.