Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


2 Гаспадарстваў | 16 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Сямнанцатага году Пекага Рэмалёнка, загаспадарстваваў Агаз, сын Ёфама, караля Юдэйскага.
2 Дваццаць год было Агазу, як загаспадарстваваў, і шаснанцаць год гаспадарстваваў у Ерузаліме, і не рабіў пасьцівага ў ваччу СПАДАРА, Бога свайго, як Давід, ацец ягоны;
3 Але хадзіў дарогаю каралёў Ізраельскіх, і нават сына свайго правёў перазь цяпло, подле агідаў паган, каторых прагнаў СПАДАР ад віду сыноў Ізраелявых.
4 I абракаў, і кадзіў на ўзвышшах а на ўзгорках і пад кажным зялёным дзервам.
5 Тады ўзышоў Рэцын, кароль Сырскі, і Пекаг Рэмалёнак, кароль Ізраельскі, на Ерузалім, каб заваяваць яго, і дзяржалі Агаза ў ваблозе, але зваяваць не маглі.
6 Таго часу Рэцын, кароль Сырскі, зьвярнуў Сыры Елаф і выкінуў Юдэяў зь Елафу; і Сыране ўвыйшлі да Елафу, і жывуць там аж дагэтуль.
7 І паслаў Агаз паслоў да Фіґлаф-Пілесэра, караля Асырскага, кажучы: «Слуга твой а сын твой я: узыйдзі, і ўратуй мяне ад рукі караля Сырскага і ад рукі караля Ізраельскага, паўсталых на мяне».
8 I ўзяў Агаз срэбра а золата, якое знайшлося ў доме СПАДАРОВЫМ а ў скарбніцах дому каралеўскага, і паслаў лапан каралю Асырскаму.
9 I паслухаў яго кароль Асырскі, і ўзышоў кароль Асырскі да Дамашку, і ўзяў яго ў палон, і перасяліў жыхараў яго да Кіру, а Рэцына забіў.
10 I пайшоў кароль Агаз наўпярэймы Фіґлаф-Пілесэру, каралю Асырскаму, да Дамашку, і абачыў аброчнік, што ў Дамашку, і паслаў кароль Агаз Уру сьвятару падобнасьць аброчніка і рысунак усяе работы яго.
11 I збудаваў сьвятар Ура аброчнік подле ўсёга, што паслаў яму кароль Агаз із Дамашку; і гэтак зрабіў сьвятар Ура да прыбыцьця караля Агаза з Дамашку.
12 I прышоў кароль із Дамашку, і абачыў кароль аброчнік, і падышоў кароль да аброчніка, і абракаў на ім;
13 I запаліў усепаленьне свае а хлебны аброк, і ўзьліў узьліваньне свае, і пакрапіў на аброчнік крывёю супакойных аброкаў сваіх.
14 А мядзяны аброчнік, каторы перад відам СПАДАРОВЫМ, ён перасунуў зь пярэдняе стараны дому, з памеж аброчніка новага й дому СПАДАРОВАГА, і пастанавіў яго з боку гэтага аброчніка на поўнач.
15 I расказаў кароль Агаз сьвятару Уру, пажучы: «На вялікім аброчніку палі ранічнае ўсепаленьне, і вячэрны хлебны аброк, і ўсепаленьне ад караля, і хлебны аброк ад яго, і ўсепаленьне ад усіх людзёў зямлі, і хлебны аброк ад іх, узьліваньне ад іх, і кажнаю крывёю ўсепаленьняў, кажнаю крывёю аброкаў крапі яго; а што да аброчніка мядзянага, ён будзе імне спакменям разважаньня».
16 I зрабіў сьвятар Ура ўсе так, як расказаў кароль Агаз.
17 I абламіў кароль Агаз аблямаваньне падстаноўкаў, і зьняў зь іх мыцельнік, і мора зьняў зь мядзяных валоў, каторыя пад ім, і пастанавіў яго на каменны мост.
18 I крыты сыботні ход, каторы збудавалі ля дому, і навонны ўход каралеўскі абярнуў унутр дому СПАДАРОВАГА, дзеля караля Асырскага.
19 А засталыя справы Агазавы, што ён зрабіў, ціж не запісаны ў кнізе летапісу каралёў Юдэйскіх?
20 I супачыў Агаз із айцамі сваімі, і пахаваны з айцамі сваімі ў месьце Давідавым. I загаспадарстваваў Гэзэка, сын ягоны, замест яго.

Другая кніга Гаспадарстваў, 16 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.