Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


2 Гаспадарстваў | 13 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Дваццадь трэйцяга году Ёаша Агазёнка, караля Юдэйскага, загаспадарстваваў Егоагаз Ежанок над Ізраелям у Самары; і гаспадарстваваў сямнанцаць год.
2 I рабіў благое ў ваччу СПАДАРОВЫМ, і хадзіў за грахамі Еровоама Невацёнка, каторы ўвёў Ізраеля ў грэх, і не адхінаўся ад іх.
3 I ўзгарэўся гнеў СПАДАРА на Ізраеля, і Ён аддаў іх у руку Газаеля, караля Арамскага, і ў руку Вен-Гадада Газаеленка на ўсі дні.
4 I маліў Егоагаз від СПАДАРОЎ, і пачуў яго СПАДАР, бо бачыў уціск Ізраялян, бо ўціскаў іх кароль Арамскі.
5 I даў СПАДАР Ізраялянам выбавіцеля, і вышлі яны з пад рукі Араму, і жылі сынове Ізраелявы ў буданох сваіх, як учорах а заўчора.
6 Не адступалі, адылі, ад грэху дому Еровоамовага, каторы ўвёў Ізраеля ў грэх; хадзілі ў ім, дый дуброва стаяла ў Самары.
7 Не заставалася ў Егоагаза люду ваеннага, адно пяцьдзясят коньнікаў, дзесяць цялежкаў і дзесяць тысячаў пяхотных, бо выгубіў іх кароль Арамскі і зрабіў іх, як пыл малацьбою.
8 I засталыя справы Егоагазавы, і ўсе, што ён зрабіў, і дужасьць ягоная, ціж не запісаны яны ў кнізе летапісу каралёў Ізраельскіх?
9 I супачыў Егоагаз із айцамі сваімі, і пахавалі яго ў Самары. I загаспадарстваваў Ёаш, сын ягоны, замест яго.
10 Трыццаць сёмага году Ёаша, караля Юдэйскага, загаспадарстваваў Егоаш Егоагазёнак над Ізраелям у Самары; і гаспадарстваваў шаснанцаць год.
11 I рабіў благое ў ваччу СПАДАРОВЫМ; не адхінаўся ад усяго грэху Еровоама Невацёнка, каторы ўвёў Ізраеля ў грэх, — хадзіў у ім.
12 Засталыя справы Ёашовы і ўсе, што ён зрабіў, і дужасьць ягоная, як ён ваяваў з Амасяю, каралём Юдэйскім, ціж не запісаны яны ў кнізе летапісу каралёў Ізраельскіх?
13 I супачыў Ёаш із айцамі сваімі, а Еровоам сеў на пасадзе ягоным. I пахаваны Ёаш у Самары з каралямі Ізраельскімі.
14 Елісэй захварэў хваробаю, ад каторае потым і памер. I зышоў да яго Ёаш, кароль Ізраельскі, і плакаў над ім, і казаў: «Войча мой! войча мой! цялежкі Ізраелявы я коньніца ягоная!»
15 I сказаў яму Елісэй: «Вазьмі лук а стрэлы». I ўзяў лук а стрэлы.
10 I сказаў каралю Ізраельскаму: «Палажы руку сваю на лук». I палажыў ён руку сваю. I палажыў Елісэй рукі свае на рукі каралёвы,
17 I сказаў: «Адчыні акно на ўсход». I ён адчыніў. I сказаў Елісэй: «Выстралі». I ён выстраліў. I сказаў: «Гэта страла спасеньня СПАДАРОВАГА і страла вывальненьня ад Араму, бо ты чыста паразіш Арам ув Афеку».
18 I сказаў: «Вазьмі стрэлы». I ён узяў. I сказаў каралю Ізраельскаму: «Бі па зямлі». I ўдырыў ён трэйчы, і перастаў.
19 I загневаўся на яго чалавек Божы, і сказаў: «Было біць пяць альбо шэсьць разоў, тады ты чыста пабіў бы Арам, а цяпер трэйчы паразіш Арам».
20 I памер Елісэй, і пахавалі яго. I вяткі Моаўлян прыходзілі на пачатку году ў зямлю.
21 I было, як хавалі чалавека, і вось, абачылі гэтую вятку, і кінулі таго чалавека ў гроб Елісэяў; і як укінены чалавек даткнуўся да касьцей Елісэявых, то ён ажыў і ўстаў на ногі свае.
22 I Газаель, кароль Арамскі, уціскаў Ізраеля ўсі дні Егоагазавы.
23 Але СПАДАР быў міласэрны да іх, і меў спагаду да іх, і абярнуўся да іх дзеля змовы Свае з Абрагамам, Ісаком а Якавам, і не хацеў выгубіць іх, і не адхінуў іх ад віду Свайго аж дагэтуль.
24 I памер Газаель, кароль Арамскі, і загаспадарстваваў Вен-Гадад, сын ягоны, замест яго.
25 I Егоаш Егоагазёнак зьвярнуў месты з рукі Вен-Гадада Газаеленка, каторыя ён быў узяўшы вайною з рукі айца ягонага Егоагаза. Трэйчы разьбіў яго Ёаш і зьвярнуў месты Ізраелявы.

Другая кніга Гаспадарстваў, 13 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.