Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


2 Гаспадарстваў | 1 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I збунтаваўся Моаў супроці Ізраеля па сьмерці Агава.
2 Агазя ж зваліўся пераз крату із свае верхняе залі, каторая ў Самары, і быў хворы. I паслаў пасланцоў, і сказаў ім: «Пайдзіце, папытайцеся ў Ваал-Зэвува, бога Экронскага: ці ачуняю я ад гэтае хваробы?»
3 I ангіл СПАДАРОЎ казаў Ільлі Фішвяніну: «Устань, узыйдзі наўпярэймы пасланцом ад караля Самарскага й кажы ім: “Ціж то няма Бога ў Ізраелю, што вы йдзіце пытацца ў Ваал-Зэвува, бога Экронскага?”
4 Затым цяпер гэтак кажа СПАДАР: “З пасьцелі, на каторую ты ўзышоў, ня зыйдзеш ізь яе, але сьмерцю памрэш”». I адышоў Ільля.
5 I зьвярнуліся пасланцы. I ён сказаў ім: «Чаму вы зьвярнуліся?»
6 I сказалі яму: «Наўпярэймы нам зайшоў чалавек і сказаў нам: “Пайдзіце, зьвярніцеся да караля, каторы паслаў вас, і кажыце яму: ‘Гэтак кажа СПАДАР: “Ці ж то няма Бога ў Ізраелю, што ты пасылаеш пытацца ў Ваал-Зэвува, бога Экронскага? За тое з пасьцелі, на каторую ты ўзышоў, ты ня зыйдзеш ізь яе, але сьмерцю памрэш”’”».
7 I сказаў ім: «Які выгляд чалавека, каторы ўзышоў наўпярэймы вам і гукаў вам словы гэтыя?»
8 Яны сказалі яму: «Чалавек тый касматы і дзягаю паперазаўшыся па сьцёгнах сваіх». I сказаў ён: «Гэта Ільля Фішвянін».
9 I паслаў да яго галоўнага пяцідзясятніка зь пяцідзясяткам ягоным. I ўзышоў да яго, і вось, ён сядзіць на версе гары, і гукаў да яго: «Чалавеча Божы! кароль казаў: “Зыйдзі!”».
10 I адказаў Ільля, і казаў галоўнаму пяцідзясятніку: «І калі я чалавек Божы, то хай зыйдзе цяпло зь неба й зжарэць цябе а твой пяцідзясятак». I зышло цяпло зь неба, і зжэрла яго й пяцідзясятак ягоны.
11 I паслаў да яго кароль другога галоўнага пяцідзясятніка зь пяцідзясяткам ягоным. I ён адказаў, і гукаў яму: «Чалавеча Божы! гэтак казаў кароль: “Зыйдзі барзьдзей!”»
12 I адказаў Ільля, і сказаў яму: «Калі я чалавек Божы, то хай зыйдзе цяпло зь неба й зжарэць цябе а твой пяцідзясятак». I зышло цяпло Божае зь неба, і зжэрла яго й пяцідзясятак ягоны.
13 I яшчэ паслаў трэйці раз галоўнага пяцідзясятніка зь пяцідзясяткам ягоным. I ўзышоў трэйці галоўны пяцідзясятнік, і прышоў, і ўкляк перад Ільлёю, і маліў яго, і казаў яму: «Чалавеча Божы! калі ласка, няхай будзе дарагая душа мая й душы слугаў тваіх гэтых пяцьдзясят у ваччу тваім.
14 Вось, зышло цяпло зь неба й зжэрла два першыя галоўныя пяцідзясятнікі зь пяцідзясяткамі іхнымі; але цяпер хай будзе дарагая душа мая ў ваччу тваім!»
15 I сказаў Ангіл СПАДАРОЎ Ільлі: «Зыйдзі зь ім, ня бойся віду ягонага». I ён устаў, і зышоў зь ім да караля.
16 I казаў яму: «Гэтак кажа СПАДАР: “За тое, што ты пасылаў пасланцоў пытацца ў Ваал-Зэвува, бога Экронскага, быццам няма Бога ў Ізраелю, каб пытацца слова Ягонага, — з пасьцелі, на каторую ты ўзышоў, ня зыйдзеш ізь яе, але сьмерцю памрэш”».
17 I памер ён подле слова СПАДАРОВАГА, каторае праказаў Ільля. I загаспадарстваваў Егорам замест яго, другога году Егорама Ясапацёнка, караля Юдэйскага, бо сына ў яго ня было.
18 Засталыя справы Агазіны, што ён рабіў, ціж не запісаны яны ў кнізе летапісу каралёў Ізраельскіх?

Другая кніга Гаспадарстваў, 1 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.