Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Цімафею | 2 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 Дык перш за ўсё прашу ўзносіць просьбы, малітвы, умольваньні і падзякі за ўсіх людзей,
2 за валадароў і за ўсіх, хто пры ўладзе, каб весьці нам жыцьцё ціхае і спакойнае ў-ва ўсякай пабожнасьці і сумленнасьці,
3 бо гэта добра і прыемна перад Збаўцам нашым Богам,
4 Які хоча, каб усе людзі былі збаўленыя і прыйшлі да пазнаньня праўды.
5 Бо адзін Бог і адзін Пасярэднік паміж Богам і людзьмі — Чалавек Хрыстос Ісус,
6 Які аддаў Сябе на адкупленьне за ўсіх, як сьведчаньне ў свой час,
7 дзеля Якога я пастаўлены весьнікам і апосталам, праўду кажу ў Хрысьце, не хлушу, настаўнікам паганаў у веры і праўдзе.
8 Дык хачу, каб на ўсякім месцы маліліся мужы, узьнімаючы сьвятыя ру́кі бяз гневу і хістаньняў;
9 каб таксама і жанчыны, у сьціплай вопратцы, з сарамлівасьцю і здаровым розумам аздаблялі сябе не пляценьнем валасоў, ані золатам, ані пэрламі, ані шатамі дарагімі,
10 але добрымі ўчынкамі, як належыць жанчынам, якія абяцалі багабойнасьць.
11 Жанчына ў маўчаньні няхай ву́чыцца з усякай паслухмянасьцю.
12 А жанчыне, каб навучала, не дазваляю, ані каб му́жам кіравала, але каб у маўчаньні была.
13 Бо першым быў зьлеплены Адам, а пасьля — Ева;
14 і не Адам быў падмануты, а жанчына, падманутая, учыніла парушэньне,
15 але будзе збаўленая праз нараджэньне дзяцей, калі застанецца ў веры, і любові, і сьвятасьці са здаровым розумам.

Першае пасланьне да Цімафея Апостала Паўла, 2 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.