Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Тэсалонцам | 3 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 Дзеля гэтага, ня могучы трываць болей, спадабалася нам застацца ў Атэнах адным,
2 і паслалі мы Цімафея, брата нашага і служыцеля Божага, і супрацоўніка нашага ў Эва́нгельлі Хрыстовым, каб узмоцніць вас і суцешыць вас у веры вашай,
3 каб ніхто не пахіснуўся ў прыгнётах гэтых: бо вы самі ведаеце, што мы на гэта пастаўлены.
4 Бо мы і тады, калі ў вас былі, папярэджвалі вас, што маем зазнаць прыгнёт, як і сталася, і вы ведаеце.
5 Дзеля гэтага і я, ня могучы вытрымаць болей, паслаў даведацца пра веру вашую, каб як не спакусіў вас спакусьнік і ня сталася дарэмнай праца нашая.
6 Цяпер жа, калі прыйшоў да нас ад вас Цімафей і прынёс нам добрую вестку пра веру і любоў вашую, і што заўсёды маеце добрую памяць пра нас, жадаючы нас пабачыць, як і мы вас,
7 дык мы суцешыліся адносна вас, браты, у-ва ўсіх прыгнётах і патрэбах нашых, дзеля веры вашай,
8 бо цяпер мы жывыя, калі вы стаіцё ў Госпадзе.
9 Якую ж падзяку можам даць Богу за вас, за ўсю радасьць, якою радуемся дзеля вас перад Богам нашым,
10 уначы і ўдзень горача молячыся, каб убачыць аблічча вашае і дапоўніць нястачу ў веры вашай?
11 Сам жа Бог і Айцец наш і Госпад наш Ісус Хрыстос няхай накіруе шлях наш да вас!
12 А вас няхай Госпад напоўніць і перапоўніць любоўю адзін да аднаго і да ўсіх, як і мы [маем] да вас,
13 каб умацаваць сэрцы вашыя беззаганнымі ў сьвятасьці перад Богам і Айцом нашым у прыйсьце Госпада нашага Ісуса Хрыста з усімі сьвятымі Яго.

Першае пасланьне да Тэсалонцаў Апостала Паўла, 3 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.