Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Тэсалонцам | 2 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 Вы самі ведаеце, браты, пра наш уваход да вас, што ён быў не дарэмны;
2 але, раней нацярпеўшыся і будучы зьняважанымі, як вы ведаеце, у Філіпах, мы адважыліся ў Богу нашым гаварыць вам Эва́нгельле Божае з вялікім змаганьнем.
3 Бо пацяшэньне нашае ані з падма́ну, ані з нячыстасьці, ані з хітрава́ньня,
4 але, як мы былі выпрабаваныя Богам, каб даверыць [нам] Эва́нгельле, так і гаворым, не каб людзям падабацца, але Богу, Які выпрабоўвае сэрцы нашыя.
5 Бо ніколі не было ў нас словаў лісьлівых, як ведаеце, ані думак хцівых: Бог — сьведка!
6 Не шукалі мы славы ад людзей: ані ад вас, ані ад іншых, хоць маглі быць у паважаньні, як Хрыстовыя апосталы,
7 але былі мы лагодныя сярод вас, як карміцелька клапоціцца пра дзетак сваіх.
8 Гэтак мы, рупячыся пра вас, пажадалі перадаць вам ня толькі Эва́нгельле Божае, але і ду́шы нашыя, бо вы сталіся нам лю́бымі.
9 Вы памятаеце, браты, працу нашую і стому: уначы і ўдзень працуючы, каб ня быць цяжарам каму з вас, мы абвяшчалі вам Эва́нгельле Божае.
10 Сьведкі вы і Бог, як сьвята, праведна і беззаганна былі мы сярод вас, якія паверылі.
11 Бо вы ведаеце, як мы кожнага з вас, як бацька дзяцей сваіх, прасілі, і пацяшалі, і сьведчылі,
12 каб вы хадзілі дастойна Бога, Які паклікаў вас у Сваё Валадарства і славу.
13 Дзеля гэтага і мы несупынна дзякуем Богу, што вы, прыняўшы пачутае ад нас слова Божае, прынялі яго не як слова чалавечае, але як яно ёсьць у сапраўднасьці, як слова Божае, што дзейнічае ў вас, якія паверылі.
14 Вы сталіся, браты, пераймальнікамі цэркваў Божых, што ў Юдэі, у Хрысьце Ісусе, бо і вы гэтаксама нацярпеліся ад зямлякоў сваіх, як і тыя ад Юдэяў,
15 якія і Госпада Ісуса забілі, і сваіх прарокаў, і нас павыганялі, і Богу не падабаюцца, і ўсім людзям супрацівяцца,
16 забараняюць нам прамаўляць да паганаў, каб тыя былі збаўленыя, і гэтак дапаўняюць грахі свае заўсёды; але дасягнуў да іх гнеў да канца.
17 Мы ж, браты, асірочаныя вамі на кароткі час абліччам, а ня сэрцам, моцна намагаліся з вялікім жаданьнем убачыць аблічча вашае,
18 Дзеля гэтага хацелі мы прыйсьці да вас, — асабліва я, Павал, — і раз, і два, але перашкодзіў нам шата́н.
19 Бо якая нашая надзея, ці радасьць, ці вянок пахвалы́? Ці ж ня вы перад Госпадам нашым Ісусам Хрыстом у прыйсьце Яго?
20 Бо вы — слава нашая і радасьць.

Першае пасланьне да Тэсалонцаў Апостала Паўла, 2 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.