Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Рымлянам | 12 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 Дык прашу вас, браты, праз міласэрнасьць Божую, аддайце целы вашыя на ахвяру жывую, сьвятую, прыемную Богу, на разумнае служэньне вашае,
2 і не прыпадабняйцеся веку гэтаму, але перамяняйцеся праз абнаўленьне розуму вашага, каб вам выпрабаваць, што ёсьць воля Божая, што добрае, і прыемнае [Богу], і дасканалае.
3 Бо праз ласку, дадзеную мне, кажу кожнаму з вас: ня думайце [пра сябе] больш, чым трэба думаць, але думайце цьвяроза, як Бог кожнага надзяліў мерай веры.
4 Бо як у адным целе маем шмат членаў, але ня ўсе члены маюць тую самую работу,
5 гэтак мы, многія, зьяўляемся адным целам у Хрысьце, а паасобку адзін для аднаго — члены.
6 Калі ж, паводле дадзенай нам ласкі, маем розныя дары, калі прароцтва, [няхай будзе] згодна з верай;
7 калі служэньне — у служэньні; калі хто ву́чыць — у навучаньні;
8 калі хто суцяшае — у суцяшэньні; калі хто раздае — у шчырасьці; калі хто кіруе — з дбаласьцю; калі хто чы́ніць міласэрнасьць — з ахвотаю.
9 Любоў [няхай будзе] некрывадушная; брыдзьцеся зла, прыляпляйцеся да дабра.
10 Братняя любоў адзін да аднаго [няхай будзе] ад усяго сэрца, у пашане адзін аднаго выпярэджвайце;
11 у дбаласьці не лянуйцеся; духам палайце; Госпаду служы́це;
12 у надзеі радуйцеся; у прыгнёце будзьце вытрыва́лымі; у малітве — ста́лымі;
13 у патрэбах сьвятых бярыце ўдзел; імкні́цеся да гасьціннасьці.
14 Дабраслаўляйце тых, якія вас перасьледуюць, дабраслаўляйце, а не кляніце.
15 Радуйцеся з тымі, хто радуецца, і плачце з тымі, хто плача.
16 Думайце між сабою аднолькава; не ўзьвялічвайце саміх сябе, але пакорнымі захапляйцеся; ня будзьце мудрымі самі праз сябе.
17 Нікому не аддаючы ліхотай за ліхоту, дбайце пра добрае перад усімі людзьмі.
18 Калі магчыма для вас, мейце супакой з усімі людзьмі.
19 Ня помсьціце за сябе, улюбёныя, але дайце месца гневу, бо напісана: «“Мне помста, Я аддам”, — кажа Госпад».
20 Дык, калі вораг твой галодны, накармі яго; калі смагне, напаі яго; бо, робячы гэтае, зьбярэш яму на галаву вугольлі распаленыя.
21 Ня будзь пераможаны злом, але перамагай зло дабром.

Пасланьне да Рымлянаў Апостала Паўла, 12 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.