Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Пятра | 4 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 Дык як Хрыстос цярпеў за нас целам, і вы ўзбройцеся такой думкаю, што той, хто церпіць целам, перастае грашыць,
2 каб рэшту часу ў целе жыць не паводле чалавечых пажаданьняў, але паводле волі Божае.
3 Бо досыць ужо, што мы ў мінулы час жыцьця выконвалі волю паганаў, ходзячы ў бессаромнасьці, пажаданьнях, абпіва́ньні віном, гулянках, банкетава́ньнях і агідным ідалапаклонстве.
4 Таму яны зьдзіўляюцца, што вы не бежыцё з імі на гэты разьліў распусты, і блю́зьняць.
5 Яны дадуць справаздачу Таму, Хто гатовы судзі́ць жывых і мёртвых.
6 Бо дзеля гэтага і мёртвым было дабраве́шчана, каб яны, су́джаныя па-чалавечаму целам, жылі́ па-Божаму духам.
7 А канец усяму набліжаецца. Дык будзьце пры розуме і цьвярозымі ў малітвах.
8 А перш за ўсё мейце нязьменную любоў адзін да аднаго, бо любоў прыкрые мноства грахоў.
9 Будзьце гасьцінныя адны да адных без нараканьняў.
10 Служы́це адзін аднаму кожны тым дарам [ласкі], які атрымаў, як добрыя аканомы разнастайнае ласкі Божае.
11 Калі хто гаворыць — як словы Божыя; калі хто слу́жыць — па сіле, якую дае Бог, каб у-ва ўсім славіўся Бог праз Ісуса Хрыста, Якому слава і ўлада на вякі вякоў. Амэн.
12 Улюбёныя! Не зьдзіўляйцеся пажару, які стаецца дзеля спакусы вам, як бы нешта дзіўнае здарылася.
13 Але, як супольнікі ў пакутах Хрыстовых, радуйцеся, каб і ў адкрыцьці славы Ягонай радавацца і весяліцца.
14 Калі зьневажаюць вас за імя Хрыста, вы шчасьлівыя, бо Дух славы, Дух Божы супачывае на вас. Тыя блю́зьняць [на Яго], а вы славіце.
15 Абы толькі не цярпеў хто з вас му́кі як забойца, або злодзей, або ліхадзей, або той, хто ква́піцца на чужое;
16 а калі як Хрысьціянін, не саромся, але слаў Бога за гэткі ўдзел.
17 Бо час пачацца суду ад дому Божага. А калі спачатку ад нас, дык які канец тых, якія не скарыліся Эва́нгельлю Божаму?
18 І калі праведны ледзьве збавіцца, дык бязбожнік і грэшнік дзе апынуцца?
19 Так што тыя, якія церпяць паводле волі Божай, няхай перададуць Яму, як вернаму Творцу, ду́шы свае, робячы дабро.

Першае паўсюднае пасланьне Апостала Пятра, 4 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.