Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Адкуль войны і зва́дкі між вамі? Ці не адсюль, з асалодаў вашых, якія змагаюцца ў членах вашых?
2 Вы жадаеце і ня маеце; забіваеце і зайздросьціце, і ня можаце атрымаць, ва́дзіцеся і ваюеце; а ня маеце дзеля таго, што ня просіце.
3 Просіце і не атрымліваеце, бо блага просіце, каб вы́даткаваць дзеля асалоды вашае.
4 Чужаложнікі і чужаложніцы! Ці вы ня ведаеце, што сяброўства са сьветам ёсьць варожасьць супраць Бога? Дык хто хоча быць ся́брам сьвету, той робіцца ворагам Богу.
5 Ці вы думаеце, што надарма́ кажа Пісаньне: «Да рэўнасьці прагне Дух, Які жыве ў нас»?
6 Але яшчэ большую дае ласку і дзеля гэтага кажа: «Бог пыхлівым працівіцца, а пакорным ласку дае».
7 Дык падпарадкуйцеся Богу; супраціўцеся д’яблу, і ўцячэ ад вас.
8 Наблізьцеся да Бога, і Ён наблізіцца да вас. Ачысьціце ру́кі, грэшнікі, выпраўце сэрцы, двудушныя!
9 Скрушайцеся, плачце і галасіце; няхай сьмех ваш пераменіцца ў плач, і радасьць — у смутак.
10 Панізьцеся перад Госпадам, і Ён узвысіць вас.
11 Не ачарняйце, браты, адзін аднаго. Хто ачарняе брата і су́дзіць брата свайго, той ачарняе Закон і су́дзіць Закон. А калі ты судзіш Закон, ты не выканаўца Закону, але судзьдзя.
12 Адзін ёсьць Заканадаўца, Які можа збавіць і загубі́ць. А хто ты, які судзіш другога?
13 Паслухайце цяпер вы, якія кажаце: «Сёньня і заўтра пойдзем у такі і такі горад, і будзем там адзін год, і будзем гандляваць і зарабляць»,
14 вы, якія ня ведаеце, што [будзе] заўтра. Бо што такое жыцьцё вашае? Бо яно — па́ра, якая зьяўляецца на малы [час], а потым чэзьне.
15 Замест таго, каб гаварыць вам: «Калі Госпад захоча і будзем жывыя, зробім тое ці другое»,
16 вы цяпер праз пы́ху сваю хва́ліцеся. Усякая гэткая пахвальба́ ёсьць зло.
17 Дык хто ведае, як рабіць дабро, і ня робіць, грэх таму.

Паўсюднае пасланьне Апостала Якуба, 4 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.