Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Да Жыдоў | 1 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Бог, што шмат разоў і ўсялякімі спосабамі гукаў здаўна айцом прарокамі,
2 Апошнімі гэтымі днямі Сынам, Каторага ўстанавіў спадкаемцам усяго, пераз Каторага запраўды й вякі ўчыніў,
3 Каторы, будучы зьзяньням славы Ягонае і дакладным выразам істасьці Ягонае і дзержачы ўсе словам магутнасьці Свае, учыніў Сабою ачышчэньне грахоў, сеў па правіцы Вялікасьці на вышынях,
4 Стаўшы толькі пераходзячым ангілаў, колькі вышшае за іх спала Яму імя.
5 Бо катораму з ангілаў сказаў калі: «Ты Сын Мой, гэтага дня Я нарадзіў Цябе»? і ўзноў: «Я буду Яму Айцом, а Ён будзе Імне Сынам»?
6 I, як узноў уводзе Першароднага на зямлю, кажа: «I няхай паклоняцца Яму ўсі ангілы Божыя».
7 А ўзглядам ангілаў кажа: «Каторы чыне ангілаў Сваіх духамі і слугачых Сваіх палаючым агнём».
8 Але ўзглядам Сына: «Пасад Твой, Божа, на векі вякоў, і ськіпэтра справядлівасьці ё ськіпэтра гаспадарства Твайго.
9 Ты ўлюбіў справядлівасьць і зьненавідзіў бяспраўе; затым памазаў Цябе, Божа, Бог Твой алеям весялосьці над сяброў Тваіх».
10 I: «На пачатку Ты, Спадару, заклаў зямлю, і работа рук Тваіх нябёсы.
11 Яны загінуць, але Ты застаешся; і ўсі, як адзецьце, застарэюць,
12 I, як ахілім, скруціш іх, і, як адзецьце, зьменяцца; але Ты тый самы, і гады Твае ня скончацца».
13 А ўзглядам каторага з ангілаў сказаў калі: «Сядзі паправе Мяне, пакуль пакладу непрыяцеляў Тваіх казулькаю пад ногі Твае»?
14 Ці ня ўсі яны паслугуючыя духі, пасыланыя на паслугу тым, каторым спадзець спасеньне?

Ліст сьвятога Паўлы апостала да Жыдоў, 1 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.