Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Першы да Салунян | 2 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Бо вы самы ведаеце, браты, што наш уход да вас ня быў дарма;
2 Але перад памучыўшыся і ўражаны, як вы ведаеце, у Піліпах, мы важылі ў Богу нашым гукаць вам Дабравесьць Божую зь вялікім трудненьням.
3 Бо навучаньне нашае ня было з абмылы ані зь нечысьціні, ані з падходу;
4 Але як Бог прызнаў нас за годных, паручыць нам Дабравесьць , так мы гукаем, годзячы ня людзём, але Богу, Каторы прабуе сэрцы нашы.
5 Бо гутарка наша з вамі ніколі ня была лісьлівая, як вы ведаеце, ані было гальлівасьці пад якім-колечы прыклепам: Бог сьветка!
6 Ня шукаем славы людзкое ані ад вас, ані ад іншых, хоць мы маглі б быць із вагаю, як апосталы Хрыстовы,
7 Але мы былі лагодныя сярод вас, як нянька, што кукобе собскія дзеці свае.
8 Гэтак прыяючы вам, мы гатовы былі ўдзяліць ня толькі Евангелі Божае, але й собскія душы свае, бо вы сталі мілаваныя нам.
9 Бо вы памятуеце, браты, працу а гарапашнасьць нашу: ноч і дзень працуючы, каб не ацяжарыць вас чым-колечы, мы абяшчалі вам Дабравесьць Божую.
10 Сьветкі вы й Бог, як сьвята, справядліва а беззаганна мы былі да вас вернікаў.
11 Як вы ведаеце, кажнага з вас, як ацец дзеці свае, мы навучалі й цешылі й сьветчылі,
12 Каб вы жылі годна Бога, Каторы пагукаў вас да гаспадарства Свайго а славы.
13 I за гэта мы кажначасна дзякуем Богу, што, прыняўшы ад нас слова Божае, вы прынялі ня слова людзкое, але, як запраўды ёсьць, слова Божае, каторае й дзее ў вас вернікаў.
14 Бо вы, браты, сталі перайманьнікамі ў цэркваў Божых, што ў Юдэі ў Хрысту Ісусу, бо вы тое ж цярпелі ад родзічаў сваіх, што яны ад Жыдоў,
15 Каторыя забілі Спадара Ісуса а прарокаў, і нас выганяюць, і ня годзяць Богу, і праціўныя ўсім людзём,
16 Боронячы нам гукаць народам, каб гэтыя спасьліся; гэтак заўсёды поўняць меру грахоў сваіх. Але, наапошку, бліжыцца на іх гнеў Спадароў.
17 Мы ж, браты, будучы спабыты вас і разлучаныя на часіну відам, ня сэрцам, з большым жаданьням стараліся бачыць вас аблічна.
18 Затым мы хацелі прыйсьці да вас, асабліва я Паўла, раз і другі раз, але шайтан перакажаў нам.
19 Бо хто надзея наша, альбо радасьць, альбо карона хвальбы? Ці ня вы таксама перад Спадаром нашым Ісусам у часе прыходу Ягонага?
20 Бо вы слава наша а радасьць.

Першы ліст сьвятога Паўлы апостала да Салунян, 2 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.